Вы тут

Прэзідэнт распавёў, як правядзе навагоднія святы


Працоўная нагрузка будзе вялікай.


У той час як грамадзяне думаюць пра падарункі і карпаратывы на Каляды і Новы год, Прэзідэнт думае, як паспець вырашыць пытанні і не цягнуць іх у 2020-ы. Дакладней, сачыць, каб кіраўнік дзяржавы ўсё паспеў, прыйдзецца яго Адміністрацыі. Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў на сённяшняй нарадзе ў Палацы Незалежнасці.

Нагрузка будзе вялікай, папярэдзіў Прэзідэнт, бо наперадзе святы. Пачынаючы з дня каталіцкіх Каляд і ледзь не да 10 студзеня — суцэльныя мерапрыемствы, практычна кожны дзень з удзелам Прэзідэнта. А раніцай у тэлефоннай размове яшчэ і з прэм’ер-міністрам Расіі дамовіліся аб сустрэчы ў пераднавагоднія дні, бо трэба «зверыць гадзіннікі» па пытаннях, што тычацца ўрадаў. 

Усё гэта — не ўлічваючы яшчэ адну сустрэчу з Прэзідэнтам Расіі, якая таксама плануецца ў трэцяй дэкадзе снежня, каб канчаткова расставіць кропкі над «і» па найважнейшых пытаннях функцыянавання дзвюх дзяржаў. «А галоўнае — нашых эканомік», — дадаў Прэзідэнт.

Пытанні функцыянавання Адміністрацыі Прэзідэнта, кіраўніком якой на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка назначыў Ігара Сергеенку, абмеркавалі дэталёва. Пачалася размова з віншаванняў экс-кіраўніка Адміністрацыі Наталлі Качанавай з нагоды яе выбрання старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

«Папрасіў бы вас не расслабляцца, таму што абавязкаў у вас і па папярэдніх службовых абавязках будзе больш чым дастаткова, я ўжо іх анансаваў (Наталля Качанава — упаўнаважаная па Мінску. — „ЗВ.“). Ну і Ігару Пятровічу трэба будзе дапамагаць у тым плане, каб ён хутчэй увайшоў у курс справы», — пажадаў Прэзідэнт

Варвара МАРОЗАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.