Вы тут

З'явіўся паштовы праект да 20-годдзя Саюзнага дагавора


6 снежня ў Прадстаўніцтве Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску адбылася прэзентацыя паштовага праекта «20 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы».


У ёй удзельнічалі намеснік дзяржаўнага сакратара — член Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы Віктар Сірэнка, кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар'яна Шчоткіна і першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Сяргей Несцяровіч.

Паштовы праект падрыхтаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам паштовай сувязі «Белпошта» сумесна з Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы.

Мастацкай асновай блока сталі дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі — гербы і сцягі дзвюх краін.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Наша агульная задача — яшчэ мацней аб’яднацца і працаваць на карысць роднай Беларусі»

«Наша агульная задача — яшчэ мацней аб’яднацца і працаваць на карысць роднай Беларусі»

Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны