Вы тут

Памятнае гашэнне ў Азербайджане


На мінулым тыдні ў Баку прайшла 25-я Азербайджанская міжнародная выстаўка «Тэлекамунікацыі, інавацыі і высокія тэхналогіі» — Bakutel-2019.


Гэтым разам яна сабрала больш за 200 удзельнікаў з 20 краін свету. У іх ліку — і дэлегацыя з Беларусі на чале з міністрам сувязі і інфарматызацыі Канстанцінам Шульганам.

Нацыянальны стэнд Беларусі наведалі кіраўнік Азербайджана Ільхам Аліеў і першая віцэ-прэзідэнт Мехрыбан Аліева.

Ільхам Аліеў узяў удзел у цырымоніі гашэння паштовых марак з серыі «Сумесны выпуск Беларусі і Азербайджана. Народныя казкі» і маркіраванага канверта, прымеркаванага да выстаўкі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.