Вы тут

Сто падапечных дзіцячага хоспіса запрасілі на кінапаказ


У панядзелак, 9 снежня, у кінатэатры Sіlver Screen у сталічным ТРЦ «Дана Мол» упершыню адбыўся закрыты паказ сямейнага мультфільма «Халоднае сэрца-2» для 100 сем'яў падапечных Беларускага дзіцячага хоспіса.


Дзеці-інваліды, а таксама маладыя дарослыя, якія маюць невылечныя хваробы, пабывалі ў адным з самых новых і сучасных кінатэатраў сталіцы і атрымалі асалоду не толькі ад прагляду мультфільма, але і ад сустрэчы з добрымі сябрамі.

Паказ прайшоў у межах Міжнароднай дабрачыннай акцыі «Шчодры аўторак» (глабальны дзень добрых спраў, калі сусветная грамадскасць аб'ядноўваецца вакол ідэалаў шчодрасці і ўзаемадапамогі), якая ўпершыню сёлета падтрымана і ў Беларусі. А сетка кінатэатраў Sіlver Screen стала партнёрам Беларускага дзіцячага хоспіса.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Шчодры аўторак пачынаецца... з панядзелка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.