Другі Мінскі абласны фестываль творчасці дзяцей-інвалідаў «Запалі сваю зорку» прайшоў у Дзяржынску. Больш за 200 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў цэнтральнага рэгіёна падзяліліся сваёй творчасцю з гасцямі і ўдзельнікамі свята.
У фае гарадскога дома культуры разгарнулася выстаўка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Юныя таленты прадставілі ўнікальныя пейзажныя замалёўкі, вышыўку, фларыстычныя карціны, работы з элементамі бісерапляцення.
Музычныя і харэаграфічныя кампазіцыі, тэатральныя мініяцюры, чытанне паэтычных твораў, разнастайная канцэртная праграма парадавалі гледачоў. Але, бадай, галоўным тут з'яўляецца не выканаўчае майстэрства маладых артыстаў, хоць і яно на даволі высокім узроўні, а тая атмасфера, якую адчулі ўсе прысутныя ў зале.
Гасцямі абласнога фестывалю сталі бацькі, сябры, педагогі, кіраўніцтва вобласці і раёнаў.
— На Міншчыне сёння дадзены старт акцыі «Нашы дзеці», — адзначыў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч. Ён падзякаваў арганізатарам гэтай акцыі — галоўнаму ўпраўленню па адукацыі Мінаблвыканкама і раённым выканаўчым камітэтам. «Дзеці — наша будучыня, а дзеці з абмежаванымі магчымасцямі такія ж адораныя, і педагогам неабходна дапамагаць раскрываць іх талент», — лічыць Іван Станіслававіч.
Фестываль «Запалі сваю зорку» на Дзяржыншчыне стаў традыцыйным — праводзіцца сямнаццаты год запар. А маштабнае абласное свята прайшло тут у другі раз.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Прэв'ю: dzerginsk.by
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!