Вы тут

У Мінску 12 снежня ўшануюць лепшыя студатрады


12 снежня ў 16.00 у Мінскім гарадскім палацы культуры пачнецца ўрачыстая цырымонія ўшанавання лепшых студэнцкіх атрадаў сталіцы, байцоў і наймальнікаў студэнцкіх атрадаў Мінска “СтудатрадFEST”.


У падвядзенні вынікаў працоўнага семестра Мінскага гарадскога штаба студэнцкіх атрадаў прымуць удзел каля 600 байцоў студэнцкіх атрадаў і ганаровых гасцей мерапрыемства -- ветэраны студатрадаўскага руху, кіраўнікі Мінгарвыканкама, арганізацый і прадпрыемстваў, устаноў вышэйшай адукацыі сталіцы.

Павітаць удзельнікаў мерапрыемства прыйдуць вядомыя беларускія выканаўцы і танцавальныя калектывы: Алёна Ланская, Яўген Курчыч, група “Правакацыя”, Вольга Сацюк, вакальны гурт “Статус”, балет “Kevlproduction”, студыя “Арт-платформа”, Аляксей Сокараў.

Фотасушка “Нашы працоўныя будні” і песні дапамогуць стварыць атмасферу свята.

Як паведамілі ў Мінскім гарадскім камітэце БРСМ, па выніках трэцяга працоўнага семестра 2019 года ў складзе 355 студэнцкіх атрадаў было працаўладкавана 4886 чалавек. Яны працавалі ў будаўнічых, педагагічных, сельскагаспадарчых, экалагічных, вытворчых атрадах у такіх арганізацыях і на прадпрыемствах, як: ААТ “МАПІД”, “Мінскпрамбуд”, дзіцячы аздараўленчы лагер “Барок”, ТДА “Віталюр”, КТУП “Мінсктранс”, ААТ “Белкніга”, ЗАТ “Атлант”, КУП “Мінскхлебпрам” і іншых, а таксама ва ўстановах вышэйшай адукацыі.

На аб'екце будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі, якой быў прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, прымалі ўдзел 42 байца са студэнцкіх будаўнічых атрадаў сталічных устаноў адукацыі.

На будаўніцтве трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна, якая ў 2019 годзе была абвешчаная Мінскай гарадской маладзёжнай будоўляй, працаваў студэнцкі будаўнічы атрад “Адраджэнне” з Санкт-Пецярбурга ў колькасці 13 байцоў.

У рамках Міжнароднага супрацоўніцтва студэнцкіх атрадаў у горадзе на Няве на рэканструкцыі Царскага Сяла працаваў беларускі студэнцкі будаўнічы атрад імя Героя Савецкага Саюза Васіля Сяргеевіча Мічурына.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: comments.vl.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.