Вы тут

Магчымасці і перспектывы дыстанцыйнага навучання абмяркуюць у БДУІР


 Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя "Дыстанцыйнае навучанне - адукацыйнае асяроддзе XXI стагоддзя" пройдзе 12-13 снежня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.


Яна аб’яднае 350 педагогаў, вучоных і практыкаў дыстанцыйнай адукацыі з Беларусі, Расіі, Узбекістана і Украіны для абмену думкамі, абагульнення вопыту і абмеркавання праблем, звязаных з інавацыйным навучаннем, а таксама інтэграцыяй намаганняў па фарміраванні далейшай стратэгіі ўкаранення інфармацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс.

Эксперты абмяркуюць тэндэнцыі і перспектывы развіцця дыстанцыйнай адукацыі ў Беларусі і за мяжой, выкарыстанне дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій у навучальным працэсе, асаблівасці навучання на адкрытых адукацыйных платформах, павышэнне якасці падрыхтоўкі студэнтаў з выкарыстаннем дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій і іншыя актуальныя пытанні.

У рамках канферэнцыі будзе арганізавана работы секцый: "Дыстанцыйная адукацыя: праблемы, тэндэнцыі, перспектывы", "Прылады, метады і сродкі дыстанцыйнага навучання" і "Інавацыйныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе падрыхтоўкі ваенных спецыялістаў".

У БДУІР дыстанцыйныя тэхналогіі развіваюцца пачынаючы з 2002 года.

- Мы імкнемся зрабіць дыстанцыйнае навучанне максімальна зручным, -- падкрэслівае дэкан факультэта інавацыйнай бесперапыннай адукацыі БДУІР Яўген ШНЭЙДЗЕРАЎ. – Накірункаў для яго развіцця сёння шмат. А запатрабаванасць такой формы атрымання адукацыі пастаянна расце.  Дыстанцыйнае навучанне часта выбіраюць тыя, хто хоча атрымаць якасную вышэйшую адукацыю без адрыву ад работы, другую вышэйшую адукацыю паралельна з першай, і людзі, якім з прычыны іх фізічных асаблівасцяў цяжка перамяшчацца па горадзе. За апошнія чатыры гады вышэйшую адукацыю ў БДУІР на дыстанцыйнай форме атрымалі дзевяць чалавек з абмежаванымі магчымасцямі.

Цяпер на факультэце па дыстанцыйнай форме атрымання адукацыі навучаецца амаль 500 студэнтаў па найбольш запатрабаваных спецыяльнасцях ІT-профілю: “аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі”, “інжынерна-псіхалагічнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій”, “інфарматыка і тэхналогіі праграмавання”, “электронны маркетынг” і іншых.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: newsgomel.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».