Вы тут

Google склаў рэйтынг самых папулярных запытаў беларусаў


Традыцыйна напрыканцы года Google прааналізаваў пошукавыя запыты беларускіх інтэрнет-карыстальнікаў за 2019-ты і прадставіў рэйтынг найбольш папулярных.


Найчасцей шукалі інфармацыю пра знакамітасцяў, серыялы і канкрэтныя мерапрыемствы. Так, часцей за ўсё беларусы ўводзілі ў пошукавы радок імя Юліі Началавай, якая пайшла сёлета з жыцця; на другім месцы — актрыса Анастасія Заваратнюк, наступнай топ-персонай у пошуку стаў новы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, а сярод землякоў найбольшую цікавасць выклікалі спявак Ціма Беларускіх і тэнісістка Арына Сабаленка.

У ліку папулярных запытаў — 8 сезон серыялу «Гульні тронаў», «Чарнобыль» ад тэлеканала НВО і «ІП Пірагова», а самым папулярным фільмам, па які звярталіся ў пошукавую сістэму, стала экранізацыя коміксаў Марфел — сусвет супергерояў «Мсціўцаў», псіхалагічны трылер «Джокер» і камедыйная драма Квенціна Таранціна «Аднойчы ў Галівудзе». Таксама ў топ-10 папулярных запытаў — перапіс насельніцтва Беларусі, што адбыўся гэтай восенню, і летнія Еўрапейскія гульні.
Што да пакупак праз інтэрнет, больш за ўсё беларусаў у 2019 годзе цікавіла набыццё вентылятара, аўтамабіля ў Германіі і кандыцыянера — відаць, сказалася надзвычай цёплае і доўгае лета. Акрамя таго, у спісе дзесяці найбольш папулярных пакупак — запыты аб электрасамакатах, веласіпедах, басейне, батуце, камп’ютары, білеце на Еўрапейскія гульні і цяпліцы.

ВІкторыя ЦЕЛЯШУК

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.