Вы тут

БЧ інфармуе аб змяненні раскладу і маршрута цягніка № 302/301 Мінск - Адлер


У сувязі з правядзеннем рамонтных работ на Паўночна-Каўказскай чыгунцы (ААТ “Расійскія чыгункі”) цягнік № 302/301 Мінск -- Адлер адпраўленнем з Мінска і Адлера па няцотных чыслах месяца ў перыяд з 13 студзеня да 25 красавіка 2020 года будзе прытрымлівацца часткова змененага раскладу і маршрута. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Так, цягнік № 302 Мінск - Адлер будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 10.23 і прыбываць на канчатковую станцыю Адлер у 15.06. Састаў № 301 Адлер - Мінск у гэты перыяд будзе адпраўляцца са станцыі Адлер ў 22.11 і прыбываць на канчатковую станцыю Мінск-Пасажырскі ў 5.21.

Да 11 студзеня 2020 года і з 27 красавіка да 7 снежня 2020 гады цягнік № 302/301 Мінск - Адлер будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.20 і прыбываць на канчатковую станцыю Адлер у 0.32. З Адлера састаў будзе адпраўляцца ў 16:08 і прыбываць на канчатковую станцыю Мінск-Пасажырскі ў 17:37. З Мінска і Адлера цягнік № 302/301 будзе адпраўляцца і прыбываць на канчатковыя станцыі па няцотных чыслах месяца.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».