Вы тут

Банк «Дабрабыт» збіраецца заняцца падтрымкай усвядомленага бацькоўства


Як вядома, маладыя бацькі часам гатовыя адмаўляць сабе амаль ва ўсім, абы іх дарагія дзеткі атрымлівалі самае лепшае. Але, аказваецца, ёсць выхад з цяжкага становішча, калі і дзеці будуць удосталь сытыя ды апранутыя па модзе, і «дзірка» ў сямейным бюджэце атрымаецца невялікая...


Справа ў тым, што банк «Дабрабыт» збіраецца заняцца падтрымкай усвядомленага бацькоўства ў нашай краіне. Бо менавіта ён стаў стратэгічным партнёрам пляцоўкі «Mama Pro» і выпусціў картку Vіsa «Матуля» для маладых мам. Такім чынам гэты фінансавы інстытут прадставіў свае праекты на трэцім рэспубліканскім кангрэсе мам, які праходзіў у Мінску.

У гэтым выпадку «Дабрабыт» выступае ў якасці партнёра і фінансавага эксперта і дапаможа сфарміраваць у беларускім грамадстве сучасны падыход да планавання сям'і, выхавання і развіцця дзяцей, фінансавай адукаванасці, здароўя і сацыяльнай абароны.

— Мы вызначылі ў сваёй стратэгіі, што ў цэнтры нашай увагі — садзейнічанне росту сямейнага дабрабыту. Банк будзе прапаноўваць адпаведныя прадукты і сэрвісы, а таксама прасоўваць магчымасці для больш эфектыўнага і руплівага выкарыстання сямейнага бюджэту. Бо мы выдатна ведаем, што час цяжарнасці і дэкрэту — гэта не толькі шчаслівыя моманты, але і істотныя выдаткі, — растлумачыў намеснік старшыні праўлення банка Аляксандр ПЛІТКА.

Выпушчаная ўпершыню ў нашай краіне картка для маладых мам дазваляе атрымліваць павышаны кэшбэк і зніжкі ад медыцынскіх цэнтраў, дзіцячых крамаў, фітнес-цэнтраў і салонаў прыгажосці. Для ўладальнікаў карткі распрацавана партнёрская праграма, якая ўключае каля 20 удзельнікаў. Сярод іх — сеткі «Гіпа», «Белмаркет», «Буслік», «Зялёная аптэка», лабараторыі «Сінэва», клініка «Ева», медцэнтр «Эксана» і іншыя. Усе яны пагадзіліся даць спецыяльныя зніжкі і бонусы маладым сем'ям. Прычым лік партнёраў будзе пастаянна расці.

Картка таксама адрозніваецца «клубным» фарматам: выступае прахадным білетам на мерапрыемствы пляцоўкі «Mama Pro». А ў будучыні яе ўладальнікі змогуць пакідаць электронныя заяўкі на чаканыя зніжкі і бонусы — і ўстановы будуць рэагаваць на пажаданні з персанальнымі прапановамі.

«Mama Pro» — найбуйнейшая ў Беларусі пляцоўка для ўзаемадзеяння будучых і дзеючых бацькоў са спецыялістамі сфер аховы здароўя, сацыяльнай абароны, адукацыі і фінансаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: ont.by

Загаловак у газеце: Спецыяльная картка для асаблівых бацькоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».