Вы тут

Спектакль «Паўлінка» ўнясуць ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі


Найстарэйшы спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Паўлінка», які значыцца ў рэпертуары з 1944 года, будзе ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, што значыць трапіць пад ахову дзяржавы. Адпаведнае пытанне было разгледжана ўчора на пасяджэнні адмысловай рады пры Міністэрстве культуры Беларусі.


kupalauski.by

Прапанову абаранялі артысты тэатра Арнольд Памазан, Марыя Захарэвіч, Марта Голубева, загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Купалаўскага Вольга Бабкова і генеральны дырэктар тэатра Павел Латушка.

«Гэта абсалютна натуральная і лагічная ініцыятыва, бо спектакль "Паўлінка" з'яўляецца класікай тэатральнага мастацтва Беларусі, яго ведаюць усе аматары беларускай культуры, і гэта сапраўдны брэнд Купалаўскага тэатра, — пракаментаваў Павел Латушка "Звяздзе", — "Паўлінка" — больш чым назва пастаноўкі: гэта творчае асэнсаванне, душа народа, геній класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Мы ведаем гэты спектакль з дзяцінства, я і сам памятаю, як упершыню ўбачыў яго, калі прыйшоў у тэатр з бацькамі».

«Паўлінкай» адкрываецца і закрываецца кожны тэатральны сезон Купалаўскага, і гэта адзін з самых папулярных і любімых гледачамі спектакляў: толькі ў 2019 годзе, па словах Паўла Латушкі, пастаноўка адзначылася ў рэпертуары 29 разоў.

«Апроч іншага "Паўлінка" з'яўляецца школай для купалаўцаў, — працягвае дырэктар тэатра, — Праз яе праходзяць фактычна ўсе маладыя артысты, шмат каго іх на сцэне Купалаўскага чакаў яскравы творчы лёс, многія сталі народнымі і заслужанымі артыстамі краіны».

Рашэнне аб наданні спектаклю «Паўлінка» статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці было прынята сябрамі рады аднагалосна — цяпер яно мусіць быць зацверджана подпісам міністра, пасля чаго атрымае юрыдычную сілу.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».