Вы тут

У Столінскім раёне мужчына выкраў скрыню для ахвяраванняў


У мясцовы РАУС патэлефанавалі з заявай, што на аўтавакзале горада невядомы скраў скрыню для ахвяраванняў на будаўніцтва храма.


Касір распавяла праваахоўнікам, што мужчына купіў білет, а праз некалькі хвілін яна выявіла знікненне скрыні для ахвяраванняў, якая стаяла на падаконніку. Людзі, што знаходзіліся ў зале чакання, паказалі ёй на чалавека, які выбягаў з будынка. Жанчына кінулася за ім, патрабуючы вярнуць скрадзенае, аднак той уцёк. Пасля чаго супрацоўніца аўтавакзала патэлефанавала ў міліцыю і падрабязна апісала прыкметы невядомага і кірунак яго маршруту.

Па гарачых слядах міліцыянеры затрымалі мужчыну каля рэчавага рынку. Той ужо паспеў распіхаць манеты па кішэнях, а скрыню схаваў у пакет. Сума грашовых сродкаў склала больш за 100 рублёў, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена асоба мужчыны. Ім аказаўся жыхар Столінскага раёна, 1976 года нараджэння, які раней здзяйсняў аналагічныя крадзяжу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: m.123ru.net

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.