Зразумелая зіма з маразамі не спяшаецца ў нашу краіну. У Беларусі ў найбліжэйшыя дні захаваецца перадзімовы характар надвор'я, ападкі будуць выпадаць у выглядзе дажджу і мокрага снегу, а тэмпературны фон па-ранейшаму будзе вышэй за кліматычную норму і адпавядаць лістападаўскім значэнням, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу франтальныя раздзелы прынясуць уначы месцамі, а ўдзень на большую частку тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, які ўначы будзе суправаджацца парывістым ветрам. Чакаюцца слабы туман, уначы і раніцай слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. У начны час будзе ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла, удзень ад нуля да плюс 5 градусаў, а па паўднёвым захадзе краіны — да 7 цяпла.
У нядзелю на тэрыторыі краіны ўсталюецца класічная еўра-зіма. Бо ў гэты дзень да нас зацягне актыўныя франтальныя раздзелы, якія ссоўваюцца з боку Заходняй Еўропы. На большай частцы рэгіёна чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай — слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад 2 градусаў з мінусам да 4 цяпла, удзень — плюс 1—7 градусаў.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у панядзелак уначы захаваецца ўплыў атмасфернага фронту, а ўдзень надвор'е абумовіць вобласць паніжанага атмасфернага ціску. Таму ноччу на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаюцца туман, уначы і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла, а ўдзень — ад плюс 1 градуса да 7 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв'ю: bankoboev.ru
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.