Вы тут

Вызначыліся ўладальнікі прэмій для маладых навукоўцаў НАН


Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падвёў вынікі конкурсу на суісканне прэмій для маладых навукоўцаў НАН Беларусі 2019 года.


Прэмію імя акадэміка Жарэса Алфёрава вырашана прысудзіць:

  • Віктару Ляўковічу, загадчыку лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута  Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдату тэхнічных навук, - за цыкл работ “Папярэчна-шрубавае рэдуцыраванне з реверсіўнай каліброўкай для вырабу ступенчатых трубных нарыхтовак”;
  • Дарьі Цішкевіч, старшаму навуковаму супрацоўніку  НПЦ па матэрыялазнаўстве, кандыдату фізіка-матэматычных навук, -- за цыкл работ “Аптымізацыя працэсаў сінтэзу электрахімічных функцыянальных матэрыялаў для практычнага прымянення”.

Лаўрэатамі Прэміі для маладых навукоўцаў імя акадэміка В.Купрэвіча сталі:

  • Арцём Антановіч, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат хімічных навук, - за цыкл работ “Атрыманне і даследаванне структуры і аптычных уласцівасцяў двухмерных паўправадніковых нанакрышталяў халькагенідаў кадмію, гетэраструктур і ансамбляў на іх аснове”;
  • Уладзімір Празаровіч, навуковы супрацоўнік  Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Марына Рошчына, малодшы навуковы супрацоўнік (аспірант)  Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі і Юстына Саука, малодшы навуковы супрацоўнік  той жа установы  - за цыкл работ “Металааксідныя і металасілікатныя мезапорыстыя сарбенты і каталізатары для ачысткі воднага асяроддзя”;
  • Таццяна Хрусталёва, старшы навуковы супрацоўнік  Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат біялагічных навук, - за цыкл работ “Структура сайтаў звязвання катыёнаў магнію, марганца і кобальту на бялках і пептыдах”;
  • Ганна Шчаюк, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, - за цыкл работ “Малекулярна-генетычныя асновы патагенезу недробнаклетачнага  рака лёгкага ў пацыентаў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі”.

Прэмію для маладых навукоўцаў імя акадэміка  У.Ігнатоўскага вырашана прысудзіць:

Алене Ізергінай, малодшаму навуковаму супрацоўніку  Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, - за цыкл работ “Этнакультурныя асаблівасці беларусаў Літвы (канец XIX - пачатак XXI стагоддзяў)”.

Прэміі для маладых навукоўцаў былі заснаваныя ў 2019 годзе ў мэтах падтрымкі і заахвочвання таленавітых маладых даследчыкаў, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі. Сістэма прэмій для маладых навукоўцаў уключае тры імянныя прэміі: прэмію імя акадэміка Жарэса  Алфёрава - у галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук (прысуджаюцца дзве прэміі); прэмію імя акадэміка В.Купрэвіча - у галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны, аграрных навук (прысуджаюцца чатыры прэміі) і прэмію імя акадэміка У.Ігнатоўскага - у галіне гуманітарных і сацыяльных навук (прысуджаецца адна прэмія). Такім чынам, усяго прысуджаецца 7 прэмій у памеры 100 базавых велічынь кожная. Усяго для ўдзелу ў конкурсе паступіла 24 працы ад маладых навукоўцаў НАН Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.