Вы тут

Навуковую працу па глебах Беларусі падрыхтавалі вучоныя НАН


Над манаграфіяй “Глебы Рэспублікі Беларусь” працаваў калектыў аўтараў Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі. Унікальная навуковая праца выкладзеная на 632 старонках уключае 336 табліц, 166 фота і 89 малюнкаў.


Манаграфія таксама змяшчае сістэматызаваную інфармацыю пра актуальныя паказчыкі аграэкалагічнага стану, складу і ўласцівасцяў глебаў на падставе праведзеных буйнамаштабных глебава-картаграфічных і землеацэначных работ.

У манаграфіі прадстаўлены вынікі колькаснай і якаснай ацэнкі рэгіянальных асаблівасцяў найбольш распаўсюджаных тыпаў глебаў сельскагаспадарчых земляў  з улікам генезісу, ступені ўвільгатнення, глебаўтваральных і падсцілаючых парод пад уплывам антрапагеннага фактару за больш чым саракагадовы перыяд з часу апублікавання навуковай працы  “Глебы Беларускай ССР”, якая выйшла ў 1974 годзе.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?