Вы тут

Аляксандр Лукашэнка даручыў вырашыць пытанне з жыллём для медыкаў у найбліжэйшы час


Аляксандр Лукашэнка даручыў вырашыць пытанне з жыллём для медыкаў у найбліжэйшы час. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.


Уладзімір Каранік паведаміў, што ў Беларусі стабілізаваны лічбы прыёму, забяспечаны конкурс пры паступленні ў медыцынскія ВНУ — за кошт бюджэтных месцаў мэтавай падрыхтоўкі. За апошнія дзесяць гадоў іх колькасць павялічана ў 2,5 разы. Пасля выпуску менш за адзін працэнт выпускнікоў адмовіліся ад выканання дамовы. Гэта значыць, што студэнты свядома выбіраюць прафесію, а не таму, што лягчэй трапіць у ВНУ.

Дзякуючы выкананню даручэння Прэзідэнта аб павышэнні заработнай платы і забеспячэнні жыллём медыцынскіх работнікаў сёння замацаванасць маладых спецыялістаў на першым працоўным месцы пасля абавязковай двухгадовай адпрацоўкі складае 83,4 працэнта.

Падчас размовы зноў закранулі праблему міграцыі медыкаў, якая насамрэч аказалася і не праблемай: летась па неабходныя дакументы звярнуліся 158 спецыялістаў, а 40 вярнуліся ў Беларусь.

«Калі ёсць праблемы, іх трэба разгледзець ва ўрадзе і ўнесці прапановы па забеспячэнні перш за ўсё жыллём. Галоўнае — гэта жыллё, і ў Бараўлянах, як я гэта ўспрымаю, мы, здаецца, намацавалі шлях, якім можна прайсці. Слухайце, гэта цудоўны дом, асабліва для маладых людзей. Жалезабетонна трэба давесці заданне на пару-тройку гадоў і выканаць: пабудаваць такія дамы. За паўгода можна наштампаваць гэтых кватэр тысячы штук», — паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка. А ўжо добраўпарадкаванне тэрыторыі, абсталяванне дзіцячых пляцовак — справа саміх жыхароў.

У такім выпадку, падкрэсліў Прэзідэнт, грамадзяне будуць разумець, што дзяржава, нават пры аднолькавым узроўні зарплаты, дапаможа ім з жыллём. Выкананне гэтага патрабавання мусіць пачацца ўжо ў новым годзе.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.