Вы тут

Студэнты БДУ ўдастоены стыпендый кампаніі Wargaming


Урачыстая цырымонія ўручэння сертыфікатаў адбудзецца 16 снежня. Мерапрыемства пройдзе ў фармаце дыялогу студэнтаў з прадстаўнікамі навуковай супольнасці ВНУ і IT-галіны. Плануецца ўдзел кіраўніцтва Міністэрства адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Сярод стыпендыятаў – 16 студэнтаў, якія навучаюцца на другіх-чацвёртых курсах факультэтаў прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій, а таксама хімічнага і фізічнага факультэтаў. Уладальнікі грашовых прэмій былі вызначаныя па выніках паспяховасці і навукова-даследчай дзейнасці.

Атрыманыя сродкі можна рэалізаваць на правядзенне навуковых даследаванняў, набыццё расходных матэрыялаў, навукова-тэхнічнай літаратуры і інш.

Як адзначылі ў прэс-службе БДУ, праект рэалізуецца ў другі раз. Ініцыятыва скіравана на падтрымку адораных студэнтаў з мэтай стварэння кластара маладзёжных ідэй і праектаў рознай навуковай тэматыкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: Агенцтва "Масква"

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».