Вы тут

Пятро Глебка, Яўген Ксяневіч — Дарагая


Пятро Глебка (1905—1969) — паэт, драматург, перакладчык, арганізатар навукі. Працаваў у Інстытуце літаратуры, мовы і мастацтва Акадэміі навук БССР, узначальваў групу па складанні «Руска-беларускага слоўніка». Кіраваў Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Быў акадэмікам-сакратаром Аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук БССР. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Удзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН.


Вершы — Пятро ГЛЕБКА.

Музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.

Куплет 1:

За гаем сонца патухае,

З-за гор выходзіць маладзік.

Дзяўчына любая чакае

Мяне ў прысадах маладых.

Прыпеў:

Гнуцца вербы, гнуцца нізка,

Гнуцца аж дадолу...

Дарагая, сядзь жа блізка,

Раскажы пра долю.

Я вачэй тваіх праменні

Пад нябесны колер

Расцалую: можа, меней

Будзе ў сэрцы болю.

Куплет 2:

Адзін выходжу на дарогу,

Буйное жыта ледзь шуміць,

Ды насцярожана і строга

З-за хмаркі месячык глядзіць.

Прыпеў

Куплет 3:

Маўчаць высокія бярозы,

Маўчаць туманныя палі.

І вось мой твар шчыкочуць косы,

І рукі шыю абнялі...

Прыпеў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».