Вы тут

Кітаец пабудаваў драўляны аўтамабіль


Машына развівае хуткасць 80-90 км у гадзіну.


62-гадовы фермер Сунь Лі з горада Тэліна, правінцыя Ляанін, сканструяваў з дрэва двухмесны складны трансформерны і, у той жа час, класічны аўтамабіль, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Аўто можа развіваць хуткасць 80-90 кіламетраў у гадзіну. Фермер рабіў машыну на працягу васьмі гадоў, бюджэт — больш за 200 000 юаняў (каля 30 тысяч долараў).

Гэты драўляны спартыўны аўтамабіль заснаваны на нямецкай мадэлі Mercedes-Benz 500K 1934 года, імітацыя вельмі высокага класа. Па словах Суня, машына павінна даказаць, што ўзровень майстэрства кітайскіх цесляроў не горшы, чым у замежнікаў. Фермер пацвярджае гэта на ўласным прыкладзе.

Фота russian.people.com.cn

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.