У Мінскай гарадской ратушы былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Энергія яркіх перамог».
Ён праводзіўся сярод спартыўных журналістаў на найлепшае асвятленне ходу падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у ІІ Еўрапейскіх гульнях.
Спецыяльным прызам Беларускай федэрацыі баскетбола і Беларускай асацыяцыі спартыўнай прэсы за ўклад у асвятленне Гульняў і баскетбола 3х3 на беларускай мове, а таксама падзякай ад прэм'ер-міністра Беларусі за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мультыспартыўнага турніру адзначана спецыяльны карэспандэнт газеты «Звязда» ЛАБАЖЭВІЧ Дар'я.
«Беларускія журналісты ўнеслі свой уклад у пашырэнне дасягненняў нашых спартсменаў і Рэспублікі Беларусь ва ўсім свеце, і зрабілі гэта годна», — адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. Ён падкрэсліў, што ў лісце, які быў накіраваны на імя Прэзідэнта Беларусі і Прэзідэнта НАК Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ад імя Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, адзначана, што згодна з медыя-аналізам Гульняў з пункту гледжання асвятлення ў СМІ турнір знайшоў шырокае асвятленне ва ўсім свеце. Аб мерапрыемстве было створана 55 тысяч матэрыялаў анлайн, увогуле — 35 мільярдаў згадак у медыя. 69 працэнтаў артыкулаў апублікавана падчас Гульняў, што забяспечыла значную канцэнтрацыю і дынаміку кантэнту і ўзмацніла значнасць падзеі.
Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларуская асацыяцыя спартыўнай прэсы, пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў-2019» і Беларускай федэрацыі баскетбола, Музея гісторыі горада Мінска, КУП «Спадчына».
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
Пра некаторыя акалічнасці магчымага вырашэння розных сітуацый, вядомых з практыкі, расказалі спецыялісты.
Што павінна быць у талерцы чалавека, якому няма калі хварэць.
Пра тое, чым вызначаецца якасць праекта на тэлебачанні, ці магчыма пераняць сакрэт чужога поспеху і як не выгарэць у няспынным руху.