Вы тут

Зацверджаны спіс работ па цепламадэрнізацыі дома, кошт якіх напалову аплачваюць жыхары


Спіс работ па цепламадэрнізацыі дома, кошт якіх напалову аплачваюць жыхары, зацверджаны Пастановай № 839 Саўміна. У дакуменце прапісаны таксама парадак правядзення энергаэфектыўных мерапрыемстваў, пакрыцця затрат на іх рэалізацыю і тыпавая форма дагавора з жыхарамі.


Дамы, у якіх запланаваны не толькі капрамонт, але і мерапрыемствы па ўцяпленні фасада ды рэканструкцыі сістэм ацяплення (са згоды ўласнікаў), будуць мадэрнізаваць у першую чаргу.

Беларусам прапануецца на пяцьдзясят працэнтаў прафінансаваць наступныя работы:

  • 1. Уцяпленне канструктыўных элементаў будынка: сцен, даху, перакрыццяў гарышча ці падвала.
  • 2. Рэканструкцыя і мадэрнізацыя сістэмы ацяплення і гарачага водазабеспячэння: замена самой сістэмы, устаноўка радыятараў замест батарэй у сценах "панэлек", тэрмастатычных і балансіровачных прылад сістэмы ацяплення, наладка цыркуляцыйнага трубаправода ў сістэме гарачага водазабеспячэння.
  • 3. Устаноўка прыбораў індывідуальнага ўліку і рэгулявання цеплаэнергіі (ІПУ).
  • 4. Устаноўка індывідуальных цеплапунктаў: устаноўка або замена цеплаабменнікаў, групавых прыбораў камерцыйнага ўліку, сістэм аўтаматычнага рэгулявання расходу цеплаэнергіі, наладка сістэм дыспетчарызацыі, устаноўка цыркуляцыйных помпаў з частотным рэгуляваннем.
  • 5. Наладка работы сістэмы дыстанцыйнага здымання паказчыкаў і іх элементаў з ІПУ.
  • 6. Устаноўка новых вокнаў у месцах агульнага карыстання з давядзеннем канструкцый да нарматыўных паказчыкаў супраціўлення цеплаперадачы.
  • 7. Замена дзвярэй у дапаможных памяшканнях, уцяпленне тамбураў і вентыляцыйных шахтаў.
  • 8. Наладка сістэмы рэкуперацыі цеплавой энергіі.

З гэтага пераліку людзі самі выбіраюць работы, якія хочуць бачыць у сваім доме і кватэры і якія можна рэалізаваць на практыцы. Для іх зацвярджэння патрэбна згода дзвюх трацін кватэраўласнікаў. Плаціць за мадэрнізацыю мяркуецца штомесяц цягам дзесяці гадоў, без індэксацыі сум. А льготным катэгорыям грамадзян растэрміноўка можа павялічвацца да 15 гадоў.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: braslaw.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Адносіны Беларусі і Расіі — узор раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага міждзяржаўнага супрацоўніцтва

Адносіны Беларусі і Расіі — узор раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага міждзяржаўнага супрацоўніцтва

Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.

Грамадства

Чым багатыя беларускія нетры

Чым багатыя беларускія нетры

Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.

Памяць

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.