Вы тут

Ад Пекіна да Чжанцзякоў


Высакахуткасная чыгуначная магістраль (ВСМ), якая злучае кітайскую сталіцу з горадам Чжанцзякоў паўночнакітайскай правінцыі Хэбэй, праходзіць пробную эксплуатацыю.  Пра гэта заявіла пекінскае аддзяленне Кітайскай чыгуначнай карпарацыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Першы цягнік па новай ВСМ адправіўся з Паўночнага чыгуначнага вакзала Пекіна. У перыяд пробнай эксплуатацыі высакахуткасныя цягнікі будуць курсіраваць па ВСМ з хуткасцю 385 км/г, што на 10 працэнтаў  вышэй праектнай хуткасці руху цягнікоў, а «цягнікі-кулі» – з хуткасцю 350 км/г.

Агульная працягласць ВСМ Пекін-Чжанцзякоў складае 174 км, у тым ліку 70,5 км праходзіць па тэрыторыі Пекіна і 103,5 км – па правінцыі Хэбэй.  Максімальная праектная хуткасць руху – 350 км/г.

 Дадзеная ВСМ з'яўляецца адным з галоўных праектаў, нацэленых на зімовыя Алімпійскія і Паралімпійскія гульні 2022 года. Чакаецца, што яна будзе афіцыйна запушчана ў эксплуатацыю ў канцы 2019 года. Дзякуючы ёй час у шляху паміж Пекінам і Чжанцзякоў скароціцца з больш чым двух гадзін да адной.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.