Вы тут

Кітайскі канал


На долю пасылак з Кітая прыходзіцца 38 працэнтаў  трансгранічных адпраўленняў у глабальным маштабе. Аб гэтым паведаміла Дзяржаўнае паштовае ўпраўленне КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гадавы аб'ём апрацаваных паштовай службай Кітая трансгранічных аперацый электроннага гандлю перавышаў за 350 млрд юаняў (каля 50 млрд долараў), адзначыў кіраўнік упраўлення Ма Цзюньшэн. Старшыня праўлення карпарацыі «Пошта Кітая» (China Post Group) Лю Айлі заўважыў, што паштовая сетка ў рамках Сусветнага паштовага саюза застаецца асноўным каналам для трансгранічнай дастаўкі тавараў шляхам электроннай камерцыі.

Як адзначылі ў Галоўнаму мытным упраўленні КНР, пошта становіцца галоўным сродкам для ажыццяўлення трансгранічнай лагістыкі ў рамках электроннага гандлю дзякуючы яе шырокаму ахопу і  нізкім кошце. Дадзеныя паказваюць, што у 2018 годзе на долю паштовай службы прыйшлося 70 працэнтаў  трансгранічных перавозак тавараў па ўсім свеце.

Па дадзеных «Пошты Кітая», міжнародная чыгунка з'яўляецца асноўным наземным транспартам КНР для трансгранічных перавозак тавараў, з дапамогай якіх сёлета было дастаўлена больш за 10 млн пасылак у 24 краіны Еўропы.

Прэв’ю: duds.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?