Вы тут

У інтарэсах састарэлых


Кітай прадставіў план рэагавання на старэнне насельніцтва.


ЦК КПК і Дзяржсавет КНР сумесна абвясцілі план актыўнага рэагавання на праблему старэння насельніцтва ў сярэдне-і доўгатэрміновай перспектыве, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

План прадугледжвае стварэнне да 2022 года інстытуцыйных рамак вырашэння праблемы старэння. Да сярэдзіны стагоддзя павінен быць уведзены ў дзеянне гатовы інстытуцыянальны механізм, які адказвае патрэбам сучаснай сацыялістычнай дзяржавы.

План групуе задачы рэагавання на старэнне насельніцтва па пяці напрамках. Адзначаецца неабходнасць аптымізацыі нацыянальнай сістэмы размеркавання даходаў, пастаяннага павелічэння пенсійных рэзерваў, фарміравання больш справядлівай і ўстойлівай сістэмы сацыяльнага забеспячэння.

Падкрэсліваецца важнасць эфектыўнага працаўладкавання ў старэечым грамадстве, што прадугледжвае павышэнне якасці новай працоўнай сілы, фарміраванне сістэмы навучання пажылых грамадзян на працягу ўсяго жыцця, імкненне да забеспячэння больш поўнай занятасці і стварэнню больш якасных працоўных месцаў.

Згодна з планам, павінна быць сфарміравана высакаякасная сістэма медыцынскага абслугоўвання, якая ўключае медыка-санітарную асвету, прафілактыку і лячэнне хвароб, рэабілітацыйны і доўгатэрміновы догляд, а таксама паслугі хоспіса.

План прадугледжвае рэагаваць на старэнне насельніцтва таксама з дапамогай тэхналогій, у прыватнасці актыўна развіваць асістыўныя тэхналогіі для пажылых людзей. Нарэшце, мяркуецца стварэнне спрыяльнага сацыяльнага асяроддзя, у якой пажылыя грамадзяне акружаны клопатам і жывуць шчасліва. Прававая сістэма будзе ўдасканалена для належнай абароны іх законных правоў і інтарэсаў.

Фота: bash.news.ru

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?