Вы тут

У Віцебскім раёне двое мужчын скралі ў аднавяскоўца трох парсючкоў


Іх пазбавіўся 47-гадовы жыхар аграгарадка Мазолава. А ўсё з-за двух сваіх аднавяскоўцаў.


Фота: pixabay.com

Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, мужчыны 1982 і 1987 гадоў нараджэння сноўдаліся па тэрыторыі населенага пункта. Карыстаючыся адсутнасцю гаспадара падворка, яны размясціліся непадалёк ад яго дома, дзе сталі распіваць спіртное. У нейкі момант пачулі гукі, якія выдавалі свінаматка і яе парасяты.

У галаве ў вяскоўцаў імгненна паспеў план, як завалодаць чужой маёмасцю. Разбіўшы акно, злодзеі ўлезлі ўнутр гаспадарчай пабудовы і там закалолі трох месячных парсючкоў. Пасля гэтага зламыснікі са здабычай ўцяклі з месца злачынства. Паспытаць свежаніны мужчынам не ўдалося, бо ўжо праз некалькі гадзін яны былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. У дачыненні да падазраваных следчымі зваведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.