У трэці тыдзень снежня ў нашай краіне будзе пераважаць антыцыкланальны характар надвор'я, яно чакаецца цёплае і пераважна без ападкаў. Толькі ў канцы тыдня да нас зацягне атмасферныя франты (з дажджамі і мокрым снегам), якія ссоўваюцца з боку Заходняй Еўропы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
А ў сераду надвор'е будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Таму пераважна без ападкаў. Месцамі слабы туман. Удзень у асобных раёнах Віцебскай вобласці чакаецца парывісты вецер. Тэмпература ўначы будзе ад нуля да плюс 5 градусаў, удзень — ад плюс 3 да плюс 10 градусаў.
Не чакаецца ападкаў і ў чацвер. Толькі месцамі прагназуецца слабы туман. Уначы і раніцай у асобных раёнах Віцебскай вобласці захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 градуса да 4 цяпла, а ўдзень — плюс 1—6 градусаў. У пятніцу будзе ў асноўным без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па захадзе краіны прагназуюцца невялікія кароткачасовыя дождж і мокры снег, слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў па паўночным усходзе да плюс 4 па паўднёвым захадзе краіны. Удзень будзе ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах краіны — да плюс 7 градусаў.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу ў асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, будуць слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы чакаецца ад мінус 4 градусаў да плюс 2, удзень — ад мінус 1 градуса да 5 цяпла. У паўднёва-заходніх раёнах краіны нават уначы з плюсам — да 3—5 цяпла, удзень — плюс 6—7 градусаў.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв'ю: goodfon.ru
Памяць — гэта тое, што робіць нас людзьмі.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.