Вы тут

У Кітаі сабака ўтапіў машыну гаспадара, пакуль той хадзіў па хлеб


Незвычайны інцыдэнт адбыўся ў правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая. Сабака ўтапіла аўтамабіль гаспадара. Запіс камеры назірання апублікаваў канал CGTN, паведамляе АНТ.


Мужчына прыпаркаваўся каля вадаёма, каб хутка забегчы ў краму. Ён завёў рухавік, але ўспомніў, што забыўся кашалёк і скрынку з таварамі, і ненадоўга адлучыўся, пакінуўшы ў машыне свайго сабаку.

Паколькі ўладальнік транспартнага сродку планаваў адлучыцца ўсяго на некалькі хвілін, ён пакінуў працуючы рухавік, а багажнік адкрытым. За гэты час сабака, які знаходзіўся ў салоне аўтамабіля, пераключыў перадачу ў рэжым руху. На вачах у гаспадара аўтамабіль павольна з'ехаў у ваду і патануў. На шчасце, чацвераногі «віноўнік» здарэння не пацярпеў. Мясцовыя жыхары дапамаглі мужчыну выратаваць сабаку з вады.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.