Вы тут

Беларускія медалі — ветэранам з Самары


У горадзе на Волзе ветэраны, якія вызвалялі Беларусь ад ворагаў, атрымліваюць медалі “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-­фашысцкіх захопнікаў”.


Алег Ксяндзоў уручае медаль ветэрану Івану Патапаву

Яны сыходзяць назаўжды. Увесну 2019-га ў Самарскай вобласці жыло 115 удзельнікаў вызвалення Беларусі, а сёння іх — менш за 100. Але Беларусь памятае іх подзвігі. 21-22 лістапада медалі былі ўручаны ўдзельнікам вызвалення Беларусі з Ленінскага раёна Самары. Мы наведвалі ветэранаў дадому: узрост... Арганізатарам акцыі выступіла Самарская рэгіянальная грамадская арганізацыя па захаванні й развіцці самабытнасці беларускага народа “Белая Русь”, нас падтрымала Губернская дума, адміністрацыя Ленінскага раёна горада, гарарганізацыя ветэранаў вайны, працы, Узброеных сіл ды праваахоўных органаў, дылерскі цэнтр “Беларус”. Ва ўрачыстай цырымоніі разам са мной удзельнічалі дэпутат Думы Віктар Ягоршын, намесніца кіраўніка адміністрацыі раёна Ліяна Раздольская, кіраўніца ансамбля беларускай песні “Белая Русь” Зоя Ксяндзова з салісткай Таццянай Коршунавай.

Узнагароды ўручылі палкоўніку ў адстаўцы Канстанціну Жыжыну, Зіновію Хайкіну (ён родам з Гомельшчыны), маёру медслужбы ў адстаўцы Марце Фішылевай, Раісе Малкінай ды Івану Патапаву. Ад імя кіраўніцтва Беларусі медалі даверылі ўручаць мне як палкоўніку ў адстаўцы. Мы гаварылі ветэранам словы ўдзячнасці, уручалі салодкія падарункі. А Зоя з Таццянай спявалі беларускую песню “Мы вам жадаем”. Ветэраны цёпла сустракалі нас, частавалі гарбатай з тортам, успаміналі гады вайны. Яны ўдзячныя Беларусі, асабіста Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку за памяць. Мы ж выказалі глыбокую ўдзячнасць ветэранам за іх служэнне Айчыне, за вызваленне Бацькаўшчыны, жадалі моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця — з надзеяй уручыць ім медалі ў гонар 80-й гадавіны.

Алег Ксяндзоў, кіраўнік суполкі “Белая Русь”

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.