Вы тут

Што рабіць, калі павышаны дыясталічны ціск?


Што рабіць, калі павышана ніжняя лічба ціску (дыясталічны ціск), пры гэтым верхняя лічба ў норме? Ці трэба прымаць прэпараты для зніжэння ціску? Напрыклад, мой ціск 110 на 90. Кацярына Леанідаўна, Аршанскі раён.


Адказвае загадчык аддзялення Фрунзенскага раённага кардыялагічнага цэнтра (на базе 31-й гарадской паліклінікі г. Мінска) Наталля Карпук.

— У цыклічным функцыянаванні сэрца ёсць дзве фазы: сістала, або скарачэнне, і дыястала, або расслабленне. У фазу дыясталы сэрца павінна расслабіцца і адпачыць. Павышаны дыясталічны ціск (у норме ён не павінен перавышаць 80 мм/рт/сл, 90 — гэта ўжо павышаныя лічбы) азначае, што замест расслаблення яно пастаянна працуе з нагрузкай. І безумоўна, такі стан патрабуе лячэння.

Пры павышаным дыясталічным ціску мы можам падазраваць парушэнне работы нырак, таму найперш трэба выключыць ныркавую паталогію. Таксама дыясталічны ціск можа быць павышаны і без прычын, а як генетычная асаблівасць: як існуе ізаляваная артэрыяльная сісталічная гіпертэнзія, гэтак жа ёсць і дыясталічная гіпертэнзія. І яна, у параўнанні з сісталічнай, больш складаная і цяжка паддаецца лячэнню.

Калі прычына высокага дыясталічнага ціску ў рабоце нырак (а гэта можа быць звужэнне ныркавых сасудаў, перанесеныя інфекцыі і іншае), то лячыць варта ныркавыя захворванні і падключыць прэпараты для зніжэння дыясталічнага ціску. Калі ж гэта ізаляваная артэрыяльная дыясталічная гіпертэнзія, то лечыцца менавіта яна. Тэрапія адрозніваецца, і таму, паўтаруся, важна звярнуцца да ўрача і высветліць, першасная гэта ці другасная артэрыяльная дысталічная гіпертэнзія.

Адзначу, што дыясталічны ціск можа быць павышаным не толькі ў пажылым, а ў любым узросце. Сёння кардыялагічная паталогія маладзее: змяніліся ўмовы жыцця, у нас шмат стрэсаў, мы вядзём маларухомы спосаб жыцця. Рэкамендацыі для прафілактыкі і сісталічнай, і дыясталічнай гіпертэнзіі аднолькавыя. Найперш гэта пастаянная фізічная нагрузка, якая дазваляе пазбегнуць траўматычных ускладненняў, садзейнічае развіццю калатэральнага кровазвароту (калі ў абыход праблемных участкаў развіваюцца дробныя крывяносныя сасуды) і павышае трываласць арганізма.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: davlenie.men

Загаловак у газеце: Калі павышаны дыясталічны ціск...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».