Вы тут

Дэпутат дзярждумы РФ: Казаць пра тое, што дзве дзяржавы ператворацца ў адну, — абсурдна


Такую думку выказала журналістам дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі, член Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях Вольга ГЕРМАНАВА перад пачаткам пасяджэння Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі.


«Пытанне інтэграцыі сёння вельмі балючае, магчыма, неадназначнае. Меркаванне, што краіны могуць аб'яднацца, — абсалютна абсурднае. Нашы дзяржавы незалежныя, але, каб было лягчэй узаемадзейнічаць, мусяць інтэгравацца заканадаўча ў эканамічнай, сацыяльнай сферах, а тым больш у маладзёжнай палітыцы», — сказала Вольга Германава.

Яна падкрэсліла, што краіны-суседкі вельмі блізкія гістарычна і па духу. Між тым Саюзнай дзяржаве ўжо дваццаць гадоў, а рашэнне аб стварэнні Маладзёжнай палаты прынята два гады таму.

«У старэйшага пакалення былі вельмі цесныя, непарыўныя сувязі з Беларуссю. Але пакаленне сыходзіць, і гэтыя сувязі пачынаюць слабець. Таму мы прыйшлі да высновы, што трэба больш працаваць з моладдзю, каб у нашых дзяржаў была інтэграцыя», — растлумачыла неабходнасць маладзёжнага фарміравання дэпутат.

На думку старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, члена Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях Людмілы МАКАРЫНАЙ-КІБАК, фарміраванне Маладзёжнай палаты было правільным крокам, бо пайшло на карысць папулярызацыі сумеснай работы моладзі Беларусі і Расіі.

«Маладыя людзі вельмі актыўныя, яны навучыліся сябраваць паміж сабой, працаваць сумесна. У іх ёсць шмат ініцыятыў, з імі лёгка і цікава супрацоўнічаць», — адзначыла Людміла Макарына-Кібак.

Як прыклад сумеснай работы яна прывяла патрыятычны праект па лічбавізацыі помнікаў да 75-годдзя Перамогі «Лічбавая зорка», які стартуе ўжо ў пачатку новага года.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв'ю: sularu.com

Загаловак у газеце: Разам, але незалежна

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.