Вы тут

У новым КаАП будуць перагледжаны санкцыі, некаторыя з іх стануць мякчэйшыя


У новым Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях плануецца перагледзець некаторыя санкцыі і правапрымяняльную практыку. Пра гэта паведаміла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс падчас рэспубліканскай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.


Па словах Вольгі Чупрыс, работа над праектамі Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях вядзецца вельмі актыўна. Да яе далучаныя кіраўнікі дзяржаўных органаў, парламентарыі, навукоўцы, юрысты-практыкі.

«Мы чакаем істотнага выніку па распрацоўцы двух цалкам новых кодэксаў, — цытуе Вольгу Чупрыс БелТА. — Нам неабходна вызначыцца, як мы падзелім адміністрацыйныя правапарушэнні. Яны будуць градзіраваны на некалькі відаў па аналогіі з Крымінальным кодэксам: менш цяжкія, больш цяжкія».

У новым КаАП будуць перагледжаны санкцыі, некаторыя з іх стануць мякчэйшыя. Магчыма, асобныя правапарушэнні будуць аднесены да катэгорыі нязначных і пазбавяцца падстаў для прыцягнення да адказнасці. Такая норма ёсць і сёння, але, па словах намесніка кіраўніка Адміністрацыі, яна працуе не зусім добра.

Зараз вывучаецца практыка прыцягнення да адказнасці. Эксперты лічаць, што адміністрацыйны працэс павінен быць больш хуткі і не павінен выклікаць цяжкасці. «Калі, напрыклад, грамадзянін гатовы аплаціць штраф на месцы, то гэта не павінна служыць перашкодай для яго далейшага прасоўвання па службе: ён прызнаў віну, і гэта не з'яўляецца тым правапарушэннем, якое павінна мець для яго сур'ёзныя наступствы», — растлумачыла Вольга Чупрыс.

Акрамя таго, у асобным раздзеле кодэкса плануецца абагульніць работу, звязаную з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў фіксацыі правапарушэнняў. «Цяпер гэтыя нормы адасобленыя. Калі яны будуць згрупаваныя, то практыка пойдзе ўжо іншым шляхам: адкрыў, паглядзеў, аператыўна ўжыў», — сказала намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

Нагадаем, 16 снежня Прэзідэнт правёў нараду па пытаннях прымянення мер адміністрацыйнай адказнасці. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: галоўным крытэрыем работы павінна быць не колькасць выяўленых парушэнняў і выпісаных штрафаў, а прафілактычнае ўздзеянне і рэальнае скарачэнне адміністрацыйных правін.

Прэв'ю: textman.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».