Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У пачатку тыдня з вамі будзе цяжка дамовіцца, так што канфлікту не пазбегнуць. Паспрабуйце хутчэй уладзіць усе непаразуменні, каб яны не сапсавалі вам свята. Выкрываючы недахопы іншых, памятайце і пра ўласную недасканаласць. У канцы тыдня дзеці будуць радаваць сваімі поспехамі і дасягненнямі. Сабранасць і засяроджанасць дазволяць тварыць цуды. У нядзелю пазбягайце паездак, не патрэбных вам асабіста.


Фота: ont.by

ЦЯЛЕЦ. У аўторак нешанцаванне ў дробязях можа выклікаць раздражненне, паспрабуйце пазбегнуць канфліктаў. Серада дасць магчымасць пакінуць многія праблемы ў мінулым. У чацвер пастарайцеся засцерагчы сябе ад бясплённых размоў і непатрэбных кантактаў. У пятніцу вас чакае вясёлая вечарынка з сябрамі. Выхадныя прысвяціце падрыхтоўцы да Новага года.

БЛІЗНЯТЫ. Надыходзіць час выканання жаданняў і цудаў. Тыдзень радасны, напоўнены прыемнай мітуснёй. Вас чакаюць зносіны з цікавымі людзьмі, запрашэнні на спатканні. На рабоце спатрэбяцца такія якасці, як пунктуальнасць і спакой, праз іх вы раскрыеце ва ўсім бляску свой прафесіяналізм. Чацвер — удалы дзень для пакупак. Можаце разлічваць на дадатковы прыбытак, так што будзе магчымасць парадаваць сябе і сваіх блізкіх.

РАК. У панядзелак у нефармальнай абстаноўцы можна будзе вырашыць вельмі значныя пытанні. Перад вамі могуць адкрыцца новыя магчымасці. У сераду не варта шмат гаварыць і ўдзельнічаць у інтрыгах. У сярэдзіне тыдня не афішуйце свае планы на новы год. У нядзелю не варта залішне захапляцца раздачай каштоўных указанняў і крытычных заўваг, каб не атрымаць у адказ ад блізкіх людзей шквал эмоцый.

ЛЕЎ. Тыдзень абяцае падарыць казачныя магчымасці, калі не будзеце забываць працягваць руку дапамогі блізкім і сябрам. Сітуацыя зручная для кантактаў, супрацоўніцтва, цікавых паездак, незвычайных вечарынак. Сямейныя праблемы пачнуць незаўважна знікаць. Вы, як магніт, прыцягваеце да сябе ўдачу. Найбольш спрыяльныя дні будуць чацвер і нядзеля.

ДЗЕВА. Паспрабуйце быць больш шчырыя з блізкімі людзьмі. Ды і ад калег не варта мець сакрэтаў. Тыдзень поўны падзей і разнастайных прыгод, толькі пры неабходнасці пажадана своечасова спыніцца. Вы маглі запланаваць зашмат — магчыма, давядзецца адмовіцца ад часткі вызначанага, але гэта не нагода для засмучэння. У нядзелю навядзіце парадак у думках, рэчах і паперах. Падрыхтуйце дом да свята.

ШАЛІ. На гэтым тыдні ўстрымайцеся ад рызыкоўных задум і занадта вялікіх выдаткаў. Старайцеся пазбягаць масавых мерапрыемстваў, правядзіце лепш час далей ад натоўпу, бо сярод вялікай колькасці людзей вы можаце прыцягваць небяспечных суседзяў. У сераду ўсё будзе складацца выдатна — чакаюцца цікавыя сустрэчы і прыемныя сюрпрызы. У выхадныя паспрабуйце адпачыць і аднавіць сілы, канцэнтравацца варта толькі на самых важных
і неадкладных справах.

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні важна праяўляць ініцыятыву і ўсяляк дэманстраваць сваю актыўнасць. Асабліва карысныя такія паводзіны будуць для кар'ернага росту. З'явіцца магчымасць добра зарабіць, але спатрэбяцца цярпенне і зацятасць. Блізкім важныя вашы спагада і ўвага, і вы з задавальненнем падорыце ім святочны настрой.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вы павінны быць адкрытыя для прапаноў, і яны пачнуць паступаць да вас у нарастаючым тэмпе. У вырашэнні дзелавых пытанняў больш спадзявайцеся на інтуіцыю — як ні дзіўна, логіка наўрад ці прывядзе да жаданых вынікаў. У чацвер не варта здзяйсняць безадказных учынкаў, нават такіх, якія здаюцца дробязнымі. У канцы тыдня вас чакаюць вясёлыя вечарынкі.

КАЗЯРОГ. Па магчымасці разбярыцеся з абавязкамі, не адкладайце на новы год незавершаныя справы. У аўторак давядзецца прыняць адказнасць не толькі за свае дзеянні і ўчынкі, але і за іншых людзей. У чацвер будзеце схільныя згушчаць фарбы, што можа скончыцца канфліктнай сітуацыяй. У суботу могуць цалкам памяняцца планы наконт сустрэчы Новага года.

ВАДАЛІЎ. Вам неабходна дакладна распланаваць тыдзень і вырашыць для сябе, чаго канкрэтна вы хочаце дасягнуць. Як толькі вы здолееце гэта зрабіць, адразу ж разграбяце завалы спраў і праблем. Да вашых ідэй будуць прыслухоўвацца, хоць, магчыма, вы не заўсёды лёгка зможаце знайсці партнёраў для іх рэалізацыі. Сябры дапамогуць развеяцца, правядзіце з імі больш часу. У выхадныя будзеце здольныя заваяваць не адно сэрца сваёй рашучасцю, упэўненасцю ў сабе і абаяннем.

РЫБЫ. У панядзелак запланаваная паездка або камандзіроўка акажацца вельмі ўдалай. Вас чакаюць новыя знаёмствы, жыццё наогул можа крута змяніцца менавіта цяпер. Прывядзіце ў парадак усе дакументы, гэта атрымаецца лёгка і паспяхова. На рабоце выяўляйце настойлівасць, баронячы свае інтарэсы, і поспех вам забяспечаны. Пазбягайце хатніх канфліктаў, будзьце асабліва ўважлівыя да бацькоў.

Выбар рэдакцыі

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца

Грамадства

Як грэцца, каб не загарэцца?

Як грэцца, каб не загарэцца?

Разам з МНС разбіраемся ў нюансах пячнога ацяплення.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.