Вы тут

Падрыхтоўка да правядзення прэзідэнцкай кампаніі пачнецца пасля калядных канікул


Аб гэтым «Звяздзе» паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія ЯРМОШЫНА пасля пасяджэння камісіі. Распрацоўка метадычных растлумачэнняў пачнецца яшчэ да вызначэння дакладнай даты выбараў, якія мусяць адбыцца не пазней за 30 жніўня наступнага года.


Разам з тым, зараз яшчэ падводзяцца вынікі выбарчай кампаніі — 2019. У прыватнасці, ЦВК на пасяджэнні зацвердзіла зводную справаздачу аб фактычных выдатках на падрыхтоўку і правядзенне выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Як паведаміла саветнік-кансультант аддзела арганізацыйнай, фінансавай работы і міжнароднага супрацоўніцтва апарату Цэнтральнай камісіі Валянціна ВАСІЛЕЎСКАЯ, у рэспубліканскі бюджэт вярнулася 20 039 рублёў з запланаваных 72 тысяч.

Такім чынам, у цэлым па Беларусі выдаткі на падрыхтоўку і правядзенне выбараў у Савет Рэспублікі склалі 51 916,12 рубля. Брэсцкая і Віцебская вобласці выкарысталі 78 працэнтаў ад запланаваных сродкаў, Мінская — 83,5 працэнта, Гомельская — 59 працэнтаў.

Фінансавая справаздача аб правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў рыхтуецца на працягу трох месяцаў, але ўжо відаць, што і тут атрымалася значная эканомія.

На пасяджэнні таксама разгледжаны скаргі грамадзян Тушынскага і Старавойтава на вынікі выбараў па Пушкінскай выбарчай акрузе № 103 і Сенненскай № 30. Дарэчы, камісія абмеркавала заявы, нягледзячы на прапушчаныя тэрміны для іх падачы. «Каб у скаржнікаў не склалася ўяўлення аб фармальным падыходзе», — адзначыла Лідзія Ярмошына. Падстаў для задавальнення скаргаў не выяўлена.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв'ю: 1prof.by

Загаловак у газеце: Ад выбараў да выбараў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».