Вы тут

Як сталіца рыхтуецца сустракаць Новы год


Для стварэння навагодняй атмасферы ў сталіцы ўстаноўлена 30 вялікіх штучных ёлак. Лясгасы ж плануюць паставіць каля 30 тысяч жывых ёлак. Купіць навагоднія дрэўцы на кірмашах можна будзе з 22 да 31 снежня. Аб гэтым расказаў намеснік начальніка аддзела арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Дзмітрый ПЛЯХАНАЎ.


— Для пакупнікоў прапануецца больш за за тры тысячы найменняў ёлачных упрыгожанняў, амаль 450 тысяч салодкіх навагодніх падарункаў. Святочныя кірмашы пройдуць практычна ва ўсіх раёнах сталіцы. На вуліцы Кальварыйскай, 21 з 21 снежня да 15 студзеня ўсіх ахвотных чакае модны кірмаш з фуд-кортамі кухняў народаў свету. Удзел у ім прымуць больш за 40 прадстаўнікоў грамадскага харчавання. Пляцоўка знаходзіцца пад адкрытым небам, уваход бясплатны. У рамках кірмашу — фестываль зімовых напояў, фотазона з каруселлю. Для наведвальнікаў будуць прадстаўлены арт-аб'екты і дызайнерская ёлка, а таксама выстаўка прадукцыі беларускіх рамеснікаў.

Маладзёжная лакацыя з фуд-тракамі «Пясочніца» па вуліцы Куйбышава, 45 будзе працаваць з 25 да 29 снежня, наведаць яе можна з 12 да 21 гадзіны. Плануецца дзевяць пунктаў з ежай, у праграме — выстаўка самавараў і ледзяных фігур, па вечарах — фаер-шоу.

— «Калядны кірмаш» з 12 шклянымі гандлёвымі павільёнамі на Кастрычніцкай плошчы ўжо прапануе паспрабаваць смажаных слімакоў, дранікі і бліны з рознымі начынкамі, бургеры і хот-догі, венгерскія калачы, шашлыкі і стравы, прыгатаваныя на мангале. З навінак — мяса ў тандыры. Традыцыйна ў продажы глінтвейн ды іншыя напоі, — дадаў Дзмітрый Пляханаў. — Гандаль будзе весціся да 7 студзеня з 12 да 23 гадзін, а з 8 да 15 студзеня — з 12 да 20 гадзін. У навагоднюю ноч яго можна наведаць з 23 гадзін да 4 гадзін раніцы.

На пляцоўцы каля Камароўскага рынку 21 снежня адкрыецца навагодні кірмаш «Мяцеліца», дзе будуць размешчаны 24 драўляныя хаткі. Ён будзе працаваць з 12 да 22 гадзін, у навагоднюю ноч — да шасці гадзін. На святочных гандлёвых радах гасцей парадуе гарачая ежа, прысмакі, экапрадукты, напоі, вырабы рамеснікаў.

— У раёне Палаца спорту «Калядны кірмаш» працуе да 15 студзеня з 14 да 23 гадзін у будныя дні і з 12 да 23 гадзін — у выхадныя. У навагоднюю ноч — з 23 гадзін вечара да чатырох гадзін раніцы, — адзначае Дзмітрый Пляханаў. — Пад Новы год на «Калядным кірмашы» з'явіцца больш за 35 драўляных гандлёвых шале з шырокім асартыментам навагодніх тавараў: ад традыцыйных упрыгожанняў і падарункаў да прадукцыі харчовай і лёгкай прамысловасці. Падрыхтавана і насычаная забаўляльная праграма.

Сёлета даўжыня ілюмінацыі ў сталіцы складае 107 кіламетраў, колькасць выкарыстаных гірляндаў пры гэтым — 685 штук, лямпачак — 117 тысяч. Аб гэтым расказаў галоўны інжынер УП «Мінгарсвятло» Аляксандр ВАРАБЦОЎ.

— Дадатковае светлавое афармленне можна ўбачыць па вуліцах Сталетава, Карвата, Чкалава, на Партызанскім праспекце ад вуліцы Куляшова да Кабушкіна. На праспекце Незалежнасці рэкламных расцяжак не будзе, замест іх — аб'ёмныя светлавыя канструкцыі ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Янкі Купалы. На фасадзе Дома прафсаюзаў у тэставым рэжыме ўжо працуе навінка бягучага года — светлавая праекцыя.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» будзе доўжыцца да 10 студзеня. У межах мерапрыемства — навагодняе свята для хлопчыкаў і дзяўчынак у Палацы Рэспублікі, якое адбудзецца 27 снежня. Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр ШАСТАКОЎ.

— А таксама 28 снежня ў Палацы Незалежнасці пройдзе рэспубліканскі «Венскі баль» для моладзі. Іншыя навагоднія святы адбудуцца там жа з 29 снежня да
7 студзеня. У Мінскім гарадскім палацы дзяцей і моладзі 21 снежня ў 15 гадзін пачнецца навагодняе мерапрыемства «Баль у Палацы» для старшакласнікаў і студэнтаў сталіцы, якія дабіліся поспехаў у вучобе, спорце і іншых сферах. У Белдзяржцырку 26 снежня ў 14.30 для дзяцей пачнецца дабрачыннае прадстаўленне. А з 28 снежня да 5 студзеня на Ратушнай плошчы пройдзе навагодні спектакль «Чароўная скрыначка Дзеда Мароза», 28 снежня — у 20 гадзін, з 29 да 5 студзеня — штодня ў 17.30 і ў 20.30. На Кастрычніцкай плошчы з 28 снежня да 5 студзеня штодня ў 18 і 21 гадзіну будзе пачынацца «Навагодні зорапад». Спартыўна-калядны турнір для аматараў хакея пройдзе на «Чыжоўка арэне» з 3 да 7 студзеня.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.