Вы тут

Даспехі для імператара


Знойдзена месца вырабу каменнага панцыра Цынь Шыхуана.


Месца вырабу каменных даспехаў, якія знаходзяцца ў магільні першага кітайскага імператара Цынь Шыхуана, выяўлена ў правінцыі Шэньсі на паўночным захадзе Кітая. Пра гэта заявіў Шэньсійскі археалагічны інстытут, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У ахоўнай зоне раёна Цыньду горада Сяньян археолагі выявілі вапняковыя матэрыялы, якія маюць аднолькавыя характарыстыкі з матэрыяламі каменных даспехаў ў грабніцы Цынь Шыхуана — імператара дынастыі Цынь (221 −207 да н. э.), паведамілі ў інстытуце.

На ўчастку плошчай больш за 100 квадратных метраў у названай зоне былі таксама выяўленыя ямы для попелу, падстава будынка, канавы і каменныя муры, разам з гэтым былі знойдзеныя матэрыялы і інструменты для вырабу даспехаў, у тым ліку каменныя нарыхтоўкі, жалезныя шылы, свердзелы і нажы.

Даследчык інстытута Сюй Вэйхун паведаміў, што яма з каменнымі даспехамі грабніцы Цынь Шыхуана была знойдзена ў 1998 годзе. У 2001-м у 4,5 км на поўнач ад грабніцы быў знойдзены закінуты калодзеж, які быў датаваны перыядам дынастыі Цынь. Вакол гэтага калодзежа археолагі вызначылі першае месца вырабу пахавальных каменных даспехаў для грабніцы Цынь Шыхуана.

Другое такое месца было выяўлена ў ахоўнай зоне раёна горада Сяньян, што прыкладна ў 40 км ад грабніцы Цынь Шыхуана, у ліпені гэтага года, сказаў даследчык.

Новая знаходка дазволіць пашырыць разуменне навукоўцаў аб паходжанні пахавальных прадметаў грабніцы Цынь Шыхуана, а таксама зможа праліць святло на гістарычныя функцыі паўночнай часткі горада Сяньян у якасці старажытнай сталіцы імперыі Цынь, перакананыя археолагі.

Прэв’ю: mychinaexpert.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.