Вы тут

Дажынкі — для сібірскай глыбінкі


Па ініцыятыве актывістаў беларускай дыяспары Сяргея Стэцкевіча і Таццяны Мецялёвай сёлета ў Цюменьскай вобласці ўпершыню ладзіліся Дажынкі


Нашы супляменнікі па ўсім свеце ведаюць: Дажынкі ў вёсках Беларусі святкаваліся спрадвеку. Гэта народнае свята хлебаробаў з прадаўнімі, язычніцкімі каранямі, пра што сведчаць і яго абрады. А ў нашым часе традыцыйныя Дажынкі набылі новыя рысы: гэта ўжо фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла, праводзяцца яны штогод увосень з 1996 года. Святы Дажынак спраўляюцца як у асобных гаспадарках краіны, так і ў раённых, абласных цэнтрах. Некаторы час ладзіліся Рэспубліканскія Дажынкі. На святах ушаноўваюцца лепшыя працаўнікі сельскай гаспадаркі, аграпрамысловага комплексу Беларусі, выступаюць розныя артысты, гурты, ладзяцца іншыя імпрэзы.

Пра такі каштоўны досвед, вядома ж, ведаюць і беларусы Сібіры. А сёлета энтузіясты вырашылі “прыжывіць” беларускае народнае свята хлебаробаў за Уралам, у Цюменьскай вобласці. У Доме культуры вёскі Новалыбаева (гэта Заводаукаўскі раён) для работнікаў закрытага акцыянернага таварыства “Тобол” адбыўся канцэрт “Мы славим руки трудовые” — як адна з імпрэзаў беларускага фэсту “Дажынкі-2019”. Арганізатары ды ўдзельнікі канцэрта — гэта актывісты Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Цюменьскай вобласці”. Суполкай кіруе Мікалай Васілевіч Сапега — беларус, ураджэнец горада Крычава. Ён добра вядомы ў вобласці як генеральны дырэктар закрытага акцыянернага таварыства “Заводаукаўскі камбінат будаўнічых матэрыялаў”.

У святочнай імпрэзе паўдзельнічалі дырэктар ЗАТ “Тобол”, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Расіі, дэпутат гарадской думы, ганаровы грамадзянін Заводаукаўскай гарадской акругі Вячаслаў Шышканаў, кіраўніцтва Лыбаеўскай сельскай адміністрацыі, сябры беларускага таварыства. Прыехалі з Цюмені на свята народны ансамбль беларускай песні “Лянок” ды сямейны вакальны ансамбль “Спадчына”. Вядучымі праграмы, яе рэжысёрамі былі Сяргей Стэцкевіч (ён жа намеснік Мікалая Сапегі ў згаданай беларускай суполцы) і Таццяна Мецялёва — сябар Цюменьскай абласной грамадскай арганізацыі “НКА «Аўтаномія Беларусь»”. Музычныя падарункі, словы падзякі прагучалі ў адрас бадай што кожнага работніка згаданай сельгасвытворчасці, кіраўнікоў усіх падраздзяленняў. А шаноўнаму Мікалаю Сапегу ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны падзячны ліст ад Урада Цюменьскай вобласці (за подпісам губернатара Аляксандра Моора) ды Ганаровая грамата ад Ганаровага генеральнага консула Беларусі ў Цюмені Уладзіміра Шуглі.

Былі ўручаны таксама падзячныя лісты ад Мікалая Сапегі, старшыні Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Цюменьскай вобласці”, усім удзельнікам і арганізатарам гэтай імпрэзы за актыўны ўдзел у фестывалі працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”.

Галіна Германава, г. Цюмень

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...