Вы тут

Якое спалучэнне колеру вачэй і валасоў самае рэдкае ў свеце?


Кожны чалавек прыгожы і ўнікальны па-свойму, але ёсць спалучэнне колеру вачэй і валасоў, якое сустракаецца радзей за ўсё. Гэта рудыя валасы і блакітныя вочы. Успомніце, ці ёсць у вас такі знаёмы? Калі так, то ён адносіцца да вельмі рэдкай пароды, бо і ген блакітных вачэй, і ген рудых валасоў з'яўляюцца рэцэсіўнымі. Рудавалосых усяго 1-2 % насельніцтва зямнога шара, а блакітныя вочы сустракаюцца ў 17 %, што азначае, што толькі 0,17 % насельніцтва і рыжыя, і блакітнавокія адначасова.


Аўтабан — гэта не тое, што ўсе думаюць

Аўтабан першапачаткова — гэта не хуткасная траса: «аўтабанам» (ням. Bundеsаutоbаhn) завецца ўся федэральная сістэма аўтамабільных дарог Германіі працягласцю 13 000 кіламетраў. Прыблізна 25—30 % аўтамагістраляў аўтабана (каля 3500 кіламетраў) сапраўды не маюць хуткасных абмежаванняў. Затое там існуе найстражэйшая забарона на ўсе віды дзеянняў, якія адцягваюць кіроўцу ад кіравання аўтамабілем: размовы па мабільным тэлефоне, яда за рулём і г. д., і штрафы за парушэнне гэтай забароны вельмі вялікія.


Чаму дыета несумяшчальная з алкаголем?

Алкагольныя напоі перашкаджаюць вам пахудзець. Рэч нават не столькі ў тым, што алкаголь павышае апетыт і зніжае самакантроль (а так яно і ёсць), колькі ў тым, што мозг, выявіўшы ў крыві прысутнасць этылавага спірту, спыняе метабалізм, у тым ліку працэс ператварэння тлушчу ў глюкозу, і канцэнтруецца на тым, каб як мага хутчэй вывесці з арганізма алкаголь і яго таксічныя вытворныя. Паколькі ваша цела здольнае засвойваць сама болей 15—30 мілілітраў чыстага спірту ў гадзіну, то працэс засваення бляшанкі піва, напрыклад, спыніць спальванне тлушчу прыкладна на гадзіну-паўтары, і кожная новая бляшанка будзе дадаваць да гэтага часу яшчэ каля паўгадзіны.


Якое прозвішча было ў Леанарда да Вінчы?

Здаецца, што адказ на гэтае пытанне ўжо заключаны ў самім пытанні, але гэта не так. Да Вінчы — гэта не прозвішча, а ўказанне на той факт, што Леанарда паходзіў з мястэчка Вінчы. Чытаць гэта трэба так: Леанарда з Вінчы.

А якое ж было прозвішча італьянскага генія? Верагодна, ніякае: бацька Леанарда, натарыус на імя П'еро, не мог ажаніцца са сваёй каханай, простай сялянкай Катарынай. Неўзабаве пасля нараджэння хлопчыка яго бацька ўзяў шлюб з дзяўчынай шляхетнага і багатага роду, а праз тры гады забраў маленькага Леанарда пад сваю апеку і клапаціўся пра яго як пра законнага сына.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў. 

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.