Вы тут

Сяргей Румас уручыў навагоднія падарункі выхаванцам мінскага дзіцячага дома № 7


Прэм'ер-міністр Сяргей РУМАС падчас рэспубліканскай дабрачыннай акцыі ўручыў навагоднія падарункі выхаванцам дзіцячага дома № 7 горада Мінска. Кіраўнік урада павіншаваў выхаванцаў і педагогаў з надыходзячым 2020 годам і пажадаў усяго самага добрага, светлага і радаснага.


Фота БелТА.

— Мне вельмі прыемна знаходзіцца тут і бачыць, як малыя падраслі. Вы ведаеце, што па даручэнні нашага Прэзідэнта ўсе чыноўнікі і начальнікі робяць усё для таго, каб напярэдадні Новага года дзеці краіны адчулі паўнату гэтага свята.

Сяргей Румас выказаў надзею, што адыходзячы год быў для дзяцей шчаслівы, і пажадаў, каб усе праблемы сышлі ў нябыт. Асобныя словы падзякі і пажаданні здароўя Сяргей Румас адрасаваў педагогам дзіцячага дома.

— Я хачу, каб заўсёды памяталі: вялікую ролю ў тым, каб гэты год быў добрым, адыгралі выкладчыкі і выхавацелі, якія ўвесь час былі побач з вамі. Я шчыра віншую з надыходзячым святам і жадаю, каб Новы год прынёс толькі радасць і, вядома ж, ажыццяўленне тых патаемных жаданняў, якія ў вас ёсць.

Падчас навагодняга ранішніка прэм'ер-міністр вадзіў з дзецьмі карагод, праходзіў праз «чароўныя вароты», слухаў вершы і песні ў выкананні выхаванцаў дзіцячага дома. Потым кіраўнік урада ўручыў дзецям салодкія падарункі і сертыфікат на сем планшэтных камп'ютараў. Пры гэтым ён нагадаў малым, каб яны не забываліся пра меру падчас гульні на планшэтах, а лепш выкарыстоўвалі іх для навучання.

Пасля святочнага канцэрта прэм'ер-міністр накіраваўся папіць гарбаты разам з дзецьмі і выхавацелямі дзіцячага дома. Дзеці падарылі Сяргею Румасу мастацкую кампазіцыю на тэму Новага года, зробленую ўласнымі рукамі. Іх цікавіла, як дамагчыся поспехаў у працы, як прэм'ер-міністр адзначае Новы год і як адпачывае.

Сталічны дзіцячы дом № 7 для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, пачаў сваю работу ў 2000 годзе, і на сёння ў ім выхоўваецца 72 дзіцяці. Малыя жывуць у сямі кватэрах, якія аб'яднаны комплексам сацыяльна-бытавых памяшканняў: блокам харчавання, пральняй, медыцынскім блокам, бібліятэкай, трэнажорнай і камп'ютарнай заламі. Адным з прыярытэтных кірункаў у рабоце дзіцячага дома з'яўляецца перадача дзяцей у сем'і.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Загаловак у газеце: Свята павінна быць ва ўсіх

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.