Вы тут

Як моладзь рабіла паштоўкі на майстар-класе ў Чырвоным касцёле


Я пазнаёмілася з Надзяй Букай на яе ўласнай выстаўцы выцінанак казачных герояў Пігласа і Басі. Чамусьці мне здавалася, што гэта наша не апошняя сустрэча. Так і атрымалася. Мне давялося трапіць на майстар-клас Букі ў Чырвоны касцёл Святых Сымона і Алены ў Мінску.


За акном надвор'е зусім не святочнае, але ў касцёле адчуваецца іначай. Сабралася шмат моладзі: жартуюць, дастаюць свае загатоўкі для будучых паштовак, востраць алоўкі. Заходзіць Надзя, вітае ўсіх і майстар-клас пачынаецца з малітвы. Пасля кароткага аповеду пра творчы шлях мастачкі здараецца цуд — папера пачынае ператварацца ў маляўнічыя паштоўкі. Надзя прапанавала некалькі варыянтаў і адразу ўсіх падбадзёрыла: «Намаляваць змогуць усе, галоўнае не ленавацца і не баяцца спрабаваць!» — кажа яна. І на самай справе паштоўкі атрымаліся ва ўсіх.

Таццяна ТКАЧОВА

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Майстар-клас пачынаецца з малітвы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.