Вы тут

Чакаецца невялікі марозік і доўгачаканы снег


У першай палове тыдня ў нашай краіне надвор'ем будуць кіраваць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы, якія рушаць з поўдня Еўропы. Чакаецца дажджлівае і цёплае надвор'е.


У далейшым з заходнімі і паўночна-заходнімі вятрамі на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш халоднае паветра з поўначы Скандынавіі. Тэмпературны фон пачне паступова паніжацца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Заўтра, у сераду, у святочнае 25 снежня, часам чакаюцца ападкі, у асноўным дождж, месцамі — слабы туман. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе змяняцца ад плюс 1 градуса да 7 цяпла. Аднак ужо ў чацвер надвор'е стане мяняцца. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі рэгіёна пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд. На працягу сутак будзе ад нуля да 6 градусаў цяпла, уначы пры праясненнях — да мінус 2 градусаў.

У пятніцу пахаладанне працягнецца, часам будзе невялікі мокры снег, месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 2 градусаў марозу да 3 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу часам чакаецца невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак у асноўным складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, толькі ўначы пры праясненнях паветра астыне да 7 градусаў марозу, а ўдзень па паўднёвым захадзе краіны максімальная тэмпература будзе дасягаць 1—2 цяпла. У нядзелю ўначы чакаецца ад 2 да 7 марозу, пры праясненнях тэмпература панізіцца да мінус 8 — мінус 10 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: amic.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.