Гэтым разам загад на ахову дзяржаўнай мяжы і пропуск праз яе Новага года аддаваў пагранічнаму нараду не афіцэр-пагранічнік, а Дзед Мароз проста ў сваёй рэзідэнцыі каля пагранічнага слупа з нумарам «2020». Гэты незвычайны нарад заступіў на дзяжурства ў Белавежскай пушчы. Сам жа нарад быў сапраўдны — трое вартавых мяжы са службовым сабакам.
Святочны рытуал пропуску Новага года вайскоўцы Брэсцкай пагрангрупы праводзяць з 2008 года. Мерапрыемства кожны раз збірае шмат гасцей і становіцца асаблівым пунктам адліку свят. Новы год прапусцілі, значыць, можна яго сустракаць і святкаваць. Гэтым раз у пушчу прыехалі вучні дзвюх школ — 20-й і 31-й — абласнога цэнтра. Дзеці пабывалі на экскурсіі ў казачным маёнтку, пакінулі свае пажаданні на сімвалічным слупе, атрымалі сувеніры ад Дзеда Мароза. А паездка стала падарункам вучням ад Брэсцкага пагранатрада ў рамках акцыі «Нашы дзеці».
Святлана ЯСКЕВІЧ
Прэв'ю mk.ru
Спрошчаным парадкам могуць скарыстацца каля 35 тысяч уладальнікаў такіх будынкаў.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.