Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку сёння прадэманстравалі ўзоры спартыўнай формы беларускіх атлетаў на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, перадае БЕЛТА.
Спартыўная форма распрацоўвалася беларускімі кампаніямі "Сола-Пінск" і "Свiтанак". Базавыя камплекты кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі гімнастка Ксенія Санковіч і плыўчыха Аляксандра Герасіменя. Адзін з варыянтаў формы выкананы ў бела-сініх танах, у дызайне выкарыстаны арнаменты і ўзоры. Найбольш яркім і адважным варыянтам аказаліся бел-чырвоныя касцюмы.
Прэзідэнту спадабаліся ўсе ўзоры формы, аднак канчатковае рашэнне сёння прынята не было. З выніковым варыянтам вырашана вызначыцца з шырокім прыцягненнем грамадскасці, у першую чаргу саміх атлетаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што форма павінна быць зручнай, а тканіна - якаснай.
Фота БЕЛТА
На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек.
Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах.
«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».