Вы тут

Iгар Сергеенка падарыў iнтэрактыўную панэль Маладзечанскай школе-iнтэрнату


Святочная навагодняя атмасфера ў гэтыя дні пануе ў Маладзечанскай спецыялізаванай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце. З карыснымi падарункамі падчас акцыi «Нашы дзецi» сёння сюды завітаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар СЕРГЕЕНКА. Дзеці у адказ падрыхтавалі навагодні спектакль і таксама не пакінулі гасцей без сюрпрызаў, зробленых сваімі рукамі.


І малыя, і дарослыя з аднолькавым энтузіязмам клікалі Дзеда Мароза, выконвалі яго задачкі,танцавалі і весяліліся.

— Сёння я быццам бы пабываў у дзяцінстве. Усе, што я ўбачыў, уразіла мяне ў добрым сэнсе слова. Гэта і выдатныя ўмовы для вучобы і заняткаў, адпачынку і заняткаў спортам, а таксама прафесійны педкалектыў, які акружыў клопатам і ўвагай. Адчуваецца, што тут удалося сфарміраваць сапраўдную хатнюю атмасферу. Вучыцеся, дасягайце вынікаў у спорце і творчасці. А свае сенняшнія ўражанні аб сяброўстве і вучобе ў такім калектыве, я упэўнены, вы пранясеце праз усё жыццё, — пажадаў выхаванцам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ігар Сергеенка, акрамя цацак і салодкіх падарункаў, прэзентаваў неабходную школе інтэрактыўную панэль. Справа ў тым, што ў Маладзечанскай спецыялізаванай агульнаадукацыйнай школе- інтэрнаце вучацца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Усе яны маюць парушэнні зроку. Пры гэтым у некаторых дзяцей ёсць і спадарожныя дыягназы.

А намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван МАРКЕВІЧ падарыў школе аўтарэфрактаметр. Дыягнастычны апарат дазволіць многія абследананні рабіць на базе школы. У прыватнасцi, даследаваць клінічную рэфракцыю вока, вызначаць крывізну рагавіцы, яе памер і шырыню зрэнак.

У школе каля сотні вучняў ад 6 да 17 гадоў, сярод іх 17 дзяцей-сірот, 68 інвалідаў па зроку (у іх вастрыня зроку не большая за 20%, з карэкцыяй — не большая за 40).

Маладзечанская школа з’яўляецца рэгіянальным цэнтрам для Мінскай вобласці ў навучанні дзяцей з аслабленым зрокам і рэспубліканскім цэнтрам у навучані слепаглухіх дзяцей.

— Наша галоўная задача - стабілізаваць зрок, спыніць яго падзенне ў вучняў, — тлумачыць дырэктар школы Наталля ГЛІНСКАЯ.

Адметна, што многія выпускнікі школы выбіраюць прафесію педагога ці выхавацеля і пасля вяртаюцца ў родную школу. Сярод іх і музычны педагог Уладзімір Зданкевіч, які выступіў на прадстаўленні ў ролі Дзеда Мароза.

Алена КРАВЕЦ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы

Рэгіёны

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…