Вы тут

Супярэчлівы час як паэтычная трагедыя. Каліноўскі, Сталін, БССР і Беларусь у вершах Алеся Дудара



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»

 

27 снежня 2019 г. а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца апошняя ў гэтым годзе мерапрыемства ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” – адкрытая лекцыя Ганны Севярынец “Супярэчлівы час як паэтычная трагедыя. Каліноўскі, Сталін, БССР і Беларусь у вершах Алеся Дудара”.

Алесь Дудар (сапр. Аляксандр Аляксандравіч Дайлідовіч) нарадзіўся 24 снежня 1904 года. Адзін з самых маладых паэтаў “паслякастрычніцкага прызыву” (Г. Севярынец) шаснаццацігадовым хлопцам ён прыйшоў у літаратуру адкрытым і шчырым – у жыцці, у паэзіі, у прозе, у літаратурнай крытыцы. Такім маладым, адкрытым і шчырым ён загінуў у “чорную ноч” беларускай культуры 29 кастрычніка 1937 года. Такім ён паўстае для нас сёння, дзякуючы даследчыкам, якія вяртаюць у чытацкую прастору літаратараў міжваеннага часу.

“…У часы, калі ўсе навокал так лёгка падзяляюцца на герояў і здраднікаў, “сваіх” і “чужых”, сяброў і ворагаў, нам як паветра патрэбныя не-героі, сапраўдныя, а значыць, складаныя і супярэчлівыя, людзі, якія ўзялі на сябе смеласць выказацца “як ёсць”, без прынятых на сябе роляў. Такім паэтам быў Алесь Дудар”, – лічыць даследчыца жыцця і творчасці паэта Ганна Севярынец, якая вярнула ў беларускую літаратуру не толькі імя Дудара, але і значную частку яго літаратурнай спадчыны, у тым ліку першы пераклад на беларускую мову “Яўгенія Анегіна” А. Пушкіна.

Уваход вольны.

Калі: 27 снежня 2019 г. 18.00

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

вул. М. Багдановіча,13

(часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя

“Залатая раніца беларускага Адраджэння”)

Крыніца: http://bellitmuseum.by/news_/lekczyya-ganny-sevyarynecz-supyarechlivy-chas-yak-paetychnaya-tragedyya-kalinouski-stalin-bssr-i-belarus-u-vershah-alesya-dudara/.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.