Вы тут

Воблачныя дадзеныя і кіберспорт


Кіруючы цэнтр па тэхніцы навучання і падрыхтоўкі Кітая апублікаваў рэйтынг 100 прафесій, спецыялістаў па якіх не хапае па ўсёй КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Дадзеныя былі прадастаўлены за трэці квартал 2019 года. Паводле атрыманай інфармацыі, 42 прафесіі адносяцца да сферы паслуг, да прыкладу, Кітаю не хапае маркетолагаў, кур’ераў і афіцыянтаў.

Спецыяльны навуковы супрацоўнік Кітайскай асацыяцыі працы Су Хайнань адзначыў, што ўслед за імклівым ростам спажывецкага попыту абслуговага тыпу, у прыватнасці, развіццём лічбавай эканомікі, платформавай эканомікі і эканомікі сумеснага карыстання, павялічваюцца магчымасці працаўладкавання ў сферы паслуг.

Новае спажыванне дае штуршок развіццю новых напрамкаў працаўладкавання. Інстытут працы Кітайскага народнага універсітэта апублікаваў «Даклад па ацэнцы магчымасцяў працаўладкавання новых платформаў спажывання Alibaba Service». Згодна з гэтым дакументам, кампанія Alibaba прадаставіла 13,63 млн. працоўных месцаў у новым спажыванні ў сферы паслуг, працаўладкаванне звязана з «анлайн-паслугамі», «анлайн-гандлем паслуг і прадукцыі», «кантактамі з камерсантамі». Так, напрыклад, кур’еры — работнікі звязаныя з анлайн-паслугамі. Па дакладзе «Вывучэнне груп кур’ераў у 2018 годзе», 77% кур’ераў па дастаўцы ежы службаў Ele. me і Fengniao з’яўляюцца выхадцамі з вёсак, яны зарабляюць на дастаўцы і спрабуюць уладкаваць сваё жыццё ў вялікіх гарадах.

Новыя паслугі нараджаюць новыя працоўныя месцы, што ў сваю чаргу выяўляецца ў большай колькасці прафесій. У 2018 годзе гандлёвы абарот паслугамі па фотатурам платформы Fliggy вырас на 240% у параўнанні з 2017 годам. Турыстычныя фатографы — гэта новая прафесія, якая з’явілася толькі ў апошнія некалькі гадоў. Згодна з папярэднімі ацэнкамі, колькасць цалкам і часткова занятых турыстычных фатографаў у Кітаі перавышае 1 млн. чалавек.

У апошнія два гады з’явілася новы папулярны напрамак маркетынгу, пры якім знакамітасці рэкламуюць той ці іншы прадукт у Інтэрнэце. У эпоху новых СМІ хуткую папулярнасць атрымлівае інфармацыя, якая распаўсюджваецца праз новыя медыя. Сярод апублікаваных Міністэрствам працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння, Галоўным упраўленнем па наглядзе за рынкам і Бюро статыстыкі КНР, 13 новых прафесій, сярод якіх — спецыялісты па лічбавізацыі, інжынерна-тэхнічны персанал па штучнаму інтэлекту, воблачных вылічэннях, Інтэрнэту рэчаў, вялікіх дадзеных і спецыялісты па кіберспорце, яны цесна звязаны з развіццём Інтэрнэту.

Ад новай прафесіі да новага працаўладкавання — актыўнае развіццё новых напрамкаў дзейнасці ў Інтэрнэце адыграе важную ролю ў пашырэнні спажывецкага рынку і стварэнні працоўных месцаў, стаўшы штуршком для эканамічнага развіцця.

Прэв'ю: http://russian.people.com.cn

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.