Вы тут

Анатоль Ісачанка наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу ва Уздзе


Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Ісачанка пабываў у дзіцячым доме сямейнага тыпу ў горадзе Узда. Анатоль Міхайлавіч павіншаваў дарослых і дзяцей з Новым годам і Калядамі, а таксама ўручыў ім падарункі.


Муж і жонка Таццяна і Анатоль Коршукі стварылі па-сапраўднаму спрыяльныя ўмовы для гарманічнага развіцця і выхавання прыёмных дзяцей. Сёння іх у сям’і шасцёра.

Родная маці Кацярыны Кунчыц 2008 года нараджэння пазбаўлена бацькоўскіх правоў. Дзяўчынку забрылі ў сям’ю, калі ёй было шэсць месяцаў. Каця – дзіця з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Яўген і Яна Клімовічы сталі паўнапраўнымі членамі новай сям’і ва ўзросце 6 і 7 гадоў. Дзеці ходзяць у Уздзенскую сярэднюю школу №1 імя А.С. Пушкіна. Яна – дзіця з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, вучыцца ў інтэграваным класе па спецыяльнай адукацыйнай праграме. Ганна і Дзмітрый Тарасевічы перададзены на выхаванне ў дзіцячы дом  ва ўзросце 5 і 3 гадоў. Злата Вавілава стала часткай вялікай сям’і зусім нядаўна – у кастрычніку гэтага года.

Ілля, Яўген і Іна Коршукі – выпускнікі дзіцячага дома сямейнага тыпу. Ілля Коршук (Лукашэвіч) з’явіўся ў сям’і у сем гадоў. У 2019-м закончыў Мінскі вышэйшы радыётэхнічны каледж, працуе ў Дэпартаменце аховы раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Фрунзенскага раёна Мінска. Яўген Коршук (Куліна)  жыў у прыёмнай сям’і з 7 гадоў. Цяпер вучыцца. ў Мар’інагорскім дзяржаўным  аграрна-тэхнічным каледжы імя Лабанка. Іна Коршук (Клімовіч)  – выхоўвалася ў сям’і з 10 гадоў. Дзяўчынка –інвалід, цяпер -- навучэнка Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. Пры атрыманні пашпарта ўсе трое змянілі прозвішча  і імя па бацьку.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?