У Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей-інвалідаў у чацвер панавала свята. Туды прыехаў творчы калектыў ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны. Вайскоўцы захапілі з сабой не толькі салодкія падарункі, але і адмысловы дзіцячы рэпертуар. Гэта было зроблена наўмысна для таго, каб падарыць добры настрой тым, каму ён так неабходны. Яшчэ адна традыцыя – частаванне смачнай выпечкай.
- Для нашых дзяцей гэта незвычайны дзень, - кажа дырэктар установы Людміла Кандрашова. – Стала добрай традыцыяй тое, што да нас напярэдадні Новага года прыходзяць вайскоўцы. Дзеці таксама рыхтаваліся сустракаць гасцей. Яны падарылі ваенным зробленыя сваімі рукамі падзелкі. Свята хатняе, таму што людзі ў пагонах прыходзяць да нас са сваімі пірагамі. І малыя вельмі чакаюць іх.
- Мы не робім разавыя акцыі, а дапамагаем усім, чым можам, на працягу года, - адзначае камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі Ігар Голуб. - Наша задача – зрабіць невялікі падарунак перад святам. Як усе маленькія дзеці, яны людзей у форме ўспрымаюць як волатаў і прычым вельмі строгіх. Але потым, калі пачынаеш з імі гутарыць, яны раскрываюцца і, у сваю чаргу, задаюць шмат пытанняў. З боку дарослага пачынаеш думаць: як жа правільна так адказаць, каб дзіця гэта разумела. Мы іх заўсёды запрашаем да сябе ў госці.
За мінулы год дзякуючы рэабілітайцыйнаму Цэнтру з інваліднымі каляскамі развіталіся 12 малых.
Валяр’ян ШКЛЕННІК
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы
На прасторах яе вялікасці кнігі.