Вы тут

На фэсце ў Вільнюсе


У шаснаццаты ўжо раз у сталіцы Літвы прайшоў фестываль “Песні памежжа”


Урачыстае ўзнагароджванне ўдзельнікаў фестывалю

Вільнюскі Дом афіцэраў 16 лістапада прымаў фестываль, у якім і мне пашчасціла паўдзельнічаць: разам з ансамблем “Узоры” (мастацкая кіраўніца Яніна Юзэфовіч) Славянскага таварыства горада Ліваны (Латвія). Нагадаю, што кіруе таварыствам Лідзія Знотыня. Паехалі з намі яшчэ Алег і Алена Валодзькі — мае родныя, да таго ж таксама сябры Беларускага таварыства “Уздым” з Даўгаўпілса.

І на гэты раз у фэсце паўдзельнічалі салісты, ансамблі, прадстаўнікі розных народнасцяў, і ўсе спявалі песні на сваіх родных мовах. Мне ж радасна было сустрэць і супляменнікаў з ансамбля “Раніца” — з аднайменнай беларускай суполкі літоўскага горада Шальчынінкай.

Фэст адметны тым, што ён перыядычна праходзіць і ў беларускім Астраўцы (а сам Астравецкі раён мяжуе з Літвой). Так гістарычна склалася, што ў вёсцы Гервяты на Астравеччыне большасць жыхароў — літоўцы. Ладзіць жа свята старшыня таварыства “Гервячай” (Астравецкі раён), энтузіяст-літовец Альфонсас Аўгуліс. Я ж атрымаў ад яго запрашэнне на фэст, бо мы з Аўгулісам — землякі: абодва родам з Астравеччыны. І ў завяршэнне фестывальных дзеяў чытаў я свой верш, прысвечаны Малой Радзіме.

Вільнюс, былую Вільню наведваць мне заўсёды ў радасць. Горад асабліва дарагі мне тым, што там у свой час была рэдакцыя газеты “Наша ніва”. У ёй працавалі, з газетай супрацоўнічалі вядомыя беларускія грамадскія дзеячы, класікі беларускай літаратуры Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч… У тым горадзе пазней жылі мой брат Фрэдэк і мае пляменнікі Вадзім і Мар’ян, а цяпер там жыве ўнук майго брата, сын майго пляменніка Караль. Ён, дарэчы, таксама быў удзячным гледачом фестывальнага канцэрта.

Да новых сустрэч, Вільнюс! Да новых сустрэч, “Песні памежжа”!

Станіслаў Валодзька

Фота: Яўген Пашкевіч

Нумар у фармаце ПДФ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.