Вы тут

«Мастацкая літаратура» вярнула з небыцця гадавік «Далягляды»


У 2019 годзе «Мастацкая літаратура» вярнула з небыцця літаратурна-мастацкі гадавік «Далягляды». На 2020 год запланаваны новы выпуск.


Работа над збіраннем альманаха завяршаецца. Расказвае галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар ШНІП:

— Пад адной вокладкай сабраны творы паэтаў і празаікаў з розных краін свету. Усяго прадстаўлена 17 краін, 24 нацыянальныя літаратуры. У «Даляглядах-2020» — вершы, проза 47 аўтараў. Над іх пераўвасабленнем рупіліся 17 перакладчыкаў. Праўда, яшчэ, магчыма, сёе-тое дададзім. Наклад «Даляглядаў» не дужа вялікі. І, пэўна, далёка не ўсе ведаюць, што забытую некалі традыцыю мы ўзнавілі. Прыгадаем, што некалі Беларусь мела ў адначассе ажно тры перакладныя альманахі — «Братэрства», «Далягляды», «Ветразь». Над іх выданнем працавалі і «Мастацкая літаратура», і «Юнацтва». З пісьменнікаў укладальнікамі альманахаў, яго рэдактарамі выступалі Рыгор Барадулін, Артур Вольскі, Ванкарэм Нікіфаровіч, Валянцін Рабкевіч, Галіна Шаранговіч — пісьменнікі ў справе мастацкага перакладу аўтарытэтныя, вопытныя. Мо з часам усе са згаданых альманахаў вернуцца да жыцця?! Чаму б і не?!

У выпуску альманаха «Далягляды» за 2020 год чытач здолее зрабіць віртуальнае мастацкае падарожжа ў Германію, Дамініканскую Рэспубліку, Італію, Кубу, Кыргызстан, Кітай, Латвію, Польшчу, Пуэрта-Рыка, Расію, Сербію, Узбекістан, Украіну, Таджыкістан, Туркменістан, Францыю і нават Нігерыю. Літаратурная геаграфія ўражальная — Еўропа, Лацінская Амерыка, Азія!.. З асабліва прыемных сустрэч — і беларускае ўзнаўленне творчай спадчыны класіка латышскай літаратуры Яніса Райніса.

Мікола БЕРЛЕЖ

Загаловак у газеце: «Далягляды-2020»: ад Латвіі да Нігерыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?