Вы тут

Дзіцячы дом у Аршанскім раёне атрымаў фізіятэрапеўтычны кабінет


Міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў наведаў Андрэеўскі дзіцячы дом у Аршанскім раёне. Ён завітаў на падрыхтаваны выхаванцамі «Навагодні аганёк» і ўручыў дзецям падарункі. Самым галоўным з іх стаў цэлы фізіятэрапеўтычны кабінет.


— Мы традыцыйна прыязджаем у навагоднія дні павіншаваць выхаванцаў Андрэеўскага дзіцячага дома. І стараемся падчас усяго года рабіць карыснае для іх, — кажа Андрэй Раўкоў. — Акрамя фізіятэрапеўтычнага кабінета, мы падарылі дзецям канструктары, каб яны маглі развівацца. Наша галоўная задача — зрабіць усё, каб дзеці, з якімі нядобра абышоўся лёс, не адчувалі сябе абдзеленымі, каб яны сталі годнымі грамадзянамі сваёй краіны і радавалі нас сваімі поспехамі.

За апошнія 10 гадоў вайскоўцы шмат у чым дапамаглі дзіцячаму дому. Быў уцеплены фасад, спартыўная, трэнажорная і актавая залы атрымалі сучасны рамонт і абсталяванне, з'явіўся камп'ютарны клас, запрацаваў інтэрактыўны цір.

Святочную музычную праграму падрыхтавалі артысты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл і дзіцячай студыі «Зорачка». Дзеці ж падарылі Андрэю Раўкову цацачных мышанят.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота прадстаўлена Міністэрствам абароны

Загаловак у газеце: Дзіцячаму дому — фізіятэрапеўтычны кабінет

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».